
Рэкамендацыі бацькам
Меню дзіцячага сада значна адрозніваецца ад таго рацыёну, які вы прпрапанавалі малышу дома.
Практычна ва ўсіх бацькоў узнікае адно і вельмі важнае і злабадзённае пытанне: чым накарміць дзіця на вячэру?
Калі дзіця наведвае дзіцячую дашкольную ўстанову, то дамашняе харчаванне павінна дапаўняць харчаванне ў дашкольнай установе. З гэтай мэтай у групе вывешваюць дзённае меню і даюць рэкамендацыі для бацькоў па складзе дамашняй вячэры, якую пажадана даць дзіцяці.
У склад дамашніх вячэр трэба ўключыць такія стравы і прадукты, якія дзіця не атрымлівала ў дзіцячым садзе ў гэты дзень.
Складаючы дома дзіцячае меню, неабходна звяртаць увагу на дастатковую разнастайнасць страў на працягу тыдня і, асабліва на працягу дня. Недапушчальна, калі ў сутачным меню даюць дзве кашы, ды яшчэ крупяны гарнір да другой стравы. Пажадана, каб дзеці атрымлівалі на працягу дня дзве агароднінныя стравы і толькі адна крупяная.
На вячэру дзецям лепш даваць розныя малочныя кашы, аддаючы перавагу грачанай і аўсянай. Вельмі добра рыхтаваць кашы з гароднінай ці садавінай (аўсяную, манную ці рысавую з морквай, чарнаслівам, курагой, разынкамі; прасяную і рысавую з гарбузом, разынкамі і інш.).
Кашы варта чаргаваць з агародніннымі стравамі (агароднінным рагу, тушанай капустай, бураком, морквай у малочным соусе, агародніннай ікрой). Можна рыхтаваць і змешаныя крупянаагароднінныя стравы (агароднінныя галубцы з рысам, маркоўныя, бульбяныя, капусныя, бурачныя катлеты з падліўкай, розныя запяканкі).
Вельмі карысна на вячэру даваць дзецям стравы з тварагу (сырнікі, запяканкі, пудынгі, лянівыя варэнікі), а таксама стравы з яек (амлет натуральны, амлет з рознай гароднінай, з бульбай, з яблыкамі).
А вось даваць дзіцяці якія-небудзь хлебабулачныя вырабы або прысмакі на вячэру не рэкамендуецца — імі практычна заўсёды ў дзіцячым садзе кормяць на падвячорак, таму існуе небяспека перагрузіць малога простымі вугляводамі. Акрамя таго, вячэра дзіцяці абавязкова павінна быць лёгкай і не позняй.
Таксама не рэкамендуецца на вячэру прапаноўваць мяса і мясныя прадукты, яны ўзбуджаюць нервовую сістэму і цяжка пераварваюцца. Акрамя таго, усім бацькам кожны дзень трэба звяртаць увагу на меню дзіцяці ў дзіцячым садку.
У меню дзіцяці не павінны быць скарыстаны вострыя заправы (хрэн, перац, гарчыца, воцат, а таксама прадукты з іх выкарыстаннем) — іх замяняюць цыбуляй, часныком, свежай зелянінай, цытрынавым сокам.
У якасці пітва на вячэру можна прапанаваць кефір і малако, радзей — гарбату з малаком.
Калі ў дзіцяці няма алергічнай схільнасці, то ў якасці напою можна зварыць какаву. Таксама на вячэру можна прапанаваць дзецям свежую садавіну ці сокі, а пры іх адсутнасці – узвары са свежай ці сухой садавіны, а таксама кансерваваныя фруктовыя ці агароднінныя сокі, фруктовыя пюрэ для дзіцячага ўзросту.
Непажадана даваць дзецям кісялі з канцэнтратаў — гэты прадукт не мае практычна ніякай біялагічнай каштоўнасці. Вітамінаў там нязначная колькасць, ён багаты крухмалам і цукрам, утрымоўвае фарбавальнікі, і ўключэнне такой стравы ў рацыён дзяцей толькі перагружае іх вугляводамі.