Бусліная нарада
Цікавую з’яву назіралі дарослыя і дзеці ранкам 21 жніўня: у скверы каля дзіцячага сада сабралася больш за сотню буслоў. Відаць, у іх была свая нарада перад доўгай дарогай у вырай. А можа гэта добры знак для дзіцячага сада?!.
Летнія забавы
Лета — гэта найбольш і спрыяльны час для ўмацавання здароўя дзяцей. А колькі радасці і цеплыні нясе нам яно! Адным з відаў дзейнасці з’яўляюцца гульні з пяском. Гульні з пяском маюць вялікае значэнне і ў гартаванні дзяцей, і ў пазнавальным развіцці. Дзецям падабаецца чапаць пясок, перасыпаць яго з аднаго вядзерца ў іншае, ляпіць з […]
Падрыхтоўка ўстановы да новага навучальнага года
У дзіцячым садзе ідзе падрыхтоўка да новага навучальнага года: праведзены рамонт цвёрдага пакрыцця, абсталявання на прагулачнай пляцоўцы, пафарбавана агароджа
Знаёмімся з навакольным светам, вучымся працаваць і ахоўваць прыроду
Міні-агарод у дзіцячым садзе — гэта жывы куток на ўчастку, дзе дзеці саджаюць расліны, вучацца даглядаць за імі, назіраюць за ростам зеляніны і знаёмяцца са светам прыроды праз практычны вопыт. Дзейнасць дзяцей у міні-агародзе развівае цікавасць да жывой прыроды, вучыць адказнасці і працы, паляпшае навыкі назірання, дазваляе дзецям заўважаць першыя этапы жыцця раслін. Сумесная арганізацыйна-гаспадарчая, […]
«Бяспечныя канікулы»
Сёння ў дзіцячым садзе прайшла цікавая сустрэча: Кацярына Ігараўна Зузо, інспектар сектара прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю Карэліцкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях, разам з работнікамі “Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва” у займальнай форме нагадалі выхаванцам аб правілах бяспечных паводзін у надзвычайных сітуацыях, алгарытм выкліку службаў выратавання. Мерапрыемства прайшло ў нязмушанай абстаноўцы: выхаванцы ў гульнявой форме […]
Адзіны дзень інфармавання
Мы жывем у эпоху лічбавага свету. Таму ўсё тое непрыемнае, што з намі можа здарыцца ў рэальным свеце, можа адбыцца і ў віртуальным. Кіберзлачынствы – злачынствы, звязаныя з выкарыстаннем кампутарнай тэхнікі (злачынствы супраць інфармацыйнай бяспекі, крадзяжы шляхам выкарыстання сродкаў кампутарнай тэхнікі, шантаж, вымагальніцтва і г.д.).Многія з нас ужо сутыкнуліся з гэтым. Таму асноўнай тэмай Дня […]
Вада, сонца і паветра
Летнія гульні з вадой у дзіцячым садзе — гэта выдатны спосаб загартоўвання, радасці і спазнання свету. Водныя гульні не толькі дораць дзецям радасць і добры настрой, але і дапамагаюць развіваць важныя навыкі. Чым карысныя гульні з вадой? развіваюць дробную маторыку і каардынацыю рухаў; стымулююць сэнсарнае ўспрыманне; вучаць даследаваць уласцівасці прадметаў і з’яў; здымаюць эмацыйнае напружанне […]
Праца ў прыродзе
У дзіцячым садзе малыя вучацца даглядаць пакаёвыя і садовыя кветкі пад кіраўніцтвам выхавальніка. Працэс уключае простую і бяспечную працу: паліў з палівак, апырскванне, рыхленне глебы, палачкамі і выдаленне смецця. Гэта развівае акуратнасць, назіральнасць і любоў да прыроды. Заняткі дапамагаюць дзецям зразумець, што жывым кветкам патрэбны вада, святло і клопат.Дзеці вучацца беражліва ставіцца да прыроды, заўважаць […]
Гульні на свежым паветры
Улетку дзеці бавяць больш часу на адкрытым паветры. А каб запамінальна і з карысцю для здароўя прайшоў дзень, выхавальнікі прыдумваць цікавую праграму. Гульні на вуліцы для дзяцей — ключ да стварэння чароўнай атмасферы радасці і весялосці! На вуліцы ёсць вялікая прастора для руху. Тут і народныя, і гульні-спаборніцтвы: “Вясёлыя эстафеты”, “Дакраніся да вясёлкі”, “Цішэй едзеш […]
Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь
Напярэдадні Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусьў дзіцячым садзе адбылося святочнае мерапрыемства . Традыцыйна было арганізавана ўрачыстае ўзняцце Дзяржаўнага флага Рэспублікі Беларусь і выкананне Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь. Выхаванцы чыталі вершы, прысвечаныя нашай Радзіме, спявалі і слухалі песні, удзельнічалі ў віктарыне, гульнях-падарожжах па роднай краіне.