Аб арганізацыі харчавання ва ўстанове дашкольнай адукацыі
Харчаванне выхаванцаў у дзіцячым садзе арганізавана на аснове прыкладнага двухтыднёвага меню, распрацаванага з улікам патрабаванняў Санітарных норм і правіл для адпаведных відаў устаноў дашкольнай адукацыі і ў залежнасці ад працягласці знаходжання выхаванцаў, з сезоннасцю лета-восень, зіма-вясна, з рэкамендуемымі аб’ёмамі (масамі) страў згодна Санітарных норм і правілаў, зацверджаных ва ўстаноўленым парадку зборнікаў рэцэптур страў для выхаванцаў ранняга і дашкольнага ўзросту, зборнікаў рэцэптур страў дыетычнага харчавання і іншых тэхналагічных нарматыўных прававых актаў.
Харчаванне выхаванцаў аберагальнае па хімічным складзе: не выкарыстоўваюцца вострыя заправы (хрэн, перац, гарчыца, воцат і харчовыя прадукты з іх выкарыстаннем), сокі і напоі ў выглядзе сухіх канцэнтратаў;
Харчовыя прадукты: малако і кісламалочныя напоі, масла расліннае і каровіна, цукар, мяса (птушка), хлеб, крупы, гародніна, свежая садавіна або сокі (нектары) уваходзяць у рацыён штодня (з адхіленнем +/-10% ад устаноўленых нормаў харчавання) , іншыя харчовыя прадукты (рыба, яйкі, сыр, тварог, смятана) — 2 — 3 разы на тыдзень.
Па спосабах падрыхтоўкі харчаванне прадугледжвае пераважна варэнне, тушэнне, падрыхтоўка на пару.
Дзённы (сутачны) рацыён выхаванцаў складаецца на аснове наяўнай на харчаблоку картатэкі рэцэптур страў з тэхналогіяй прыгатавання. У выпадку недастаўкі тых ці іншых харчовых прадуктаў праводзіцца замена страў з улікам нормаў узаемазаменнасці харчовых прадуктаў. Карэктывы ў дзённы (сутачны) рацыён выхаванцаў уносяцца таксама ў выпадку няспраўнасці тэхналагічнага абсталявання на перыяд яго рамонту або замены.
Бацькі інфармуюцца аб дзённым рацыёне выхаванцаў, рэкамендуемым наборы прадуктаў на дамашнюю вячэру.
Штодня ў дзіцячым садзе складаецца меню-патрабаванне дзённага (сутачнага) рацыёну, якое зацвярджаецца загадчыкам. У складанні меню-патрабавання, у межах кампетэнцыі, удзельнічаюць кухар, загадчык.
Бракеражная камісія сумесна з загадчыкам ажыццяўляе кантроль за выкананнем тэхналогіі прыгатавання ежы, кулінарнай апрацоўкай, закладкай у кацёл харчовых прадуктаў, выхадам гатовых страў, смакавымі якасцямі ежы, выкананнем умоў захоўвання і тэрмінаў прыдатнасці (захоўвання) харчовых прадуктаў.
У дзіцячым садзе праводзіцца цэлы год і штодня С-вітамінізацыя дзённага ці сутачнага рацыёну (супаў ці напояў) з разліку колькасці аскарбінавай кіслаты на порцыю паводле ўсталяваных Нормаў харчавання.