У адпаведнасці з вучэбнай праграмай дашкольнай адукацыі дзіця шасці гадоў павінна:
— ведаць сваё і бацькоў прозвішча, імя, імя па бацьку, узрост, хатні адрас;
— называць рэспубліку, сталіцу, населены пункт, у якім пражывае;
— групаваць, класіфікаваць розныя віды транспарту па спосабе перамяшчэння (наземны, водны, паветраны), па прызначэнні і характары грузу (пасажырскі, грузавы);
— называць у лагічнай паслядоўнасці: поры года (вясна, лета, восень, зіма), месяцы, дні тыдня, часткі сутак;
— пералічыць хатніх жывёл, растлумачыць, якую карысць яны прыносяць;
     называць і адрозніваць :

 — 2-3 прадстаўнікоў дзікіх жывёл, птушак;
 — 5 -6 відаў дрэў (дуб, ліпа, клён, бяроза, каштан, вярба);
 — 4 віды хмызняку (кустоў)
—  6-8 відаў гародніны,
—  4-5 пладова-ягадных культур;
— абагульняць і класіфікаваць прадметы і з’явы па істотных прыкметах ( гародніна, садавіна, посуд, мэбля, транспарт, цацкі, адзенне, абутак, дзікія жывёлы, хатнія жывёлы, дзікія птушкі, хатнія птушкі і інш.)
— правільна змяняць словы па формах, узгадняць  назоўнікі з прыметнікамі ў родзе, ліку, склоне; лічэбнікі з назоўнікамі;
— правільна ўжываць назоўнікі множнага ліку ў родным склоне (шмат кніг, дзяцей, дрэў, лыж, кветак, сяброў і інш.)
 — праводзіць гукавы аналіз слова;
— параўноўваць прадметы па вышыні, даўжыні, шырыні; раскладваць ва ўбываючым і нарастаючым парадку;
— класіфікаваць прадметы па 2-3 прыкметах адначасова: колер, форма, велічыня ( знайдзі чырвоны вялікі трыкутнік; маленькі круглы жоўты шарык)
— лічыць да 10 колькасным і парадкавым лікам;
— называць лічбы 0-9;
— ведаць склад ліку з адзінак (у межах 5);
— ведаць геаметрычныя фігуры: круг, авал, прамавугольнік, квадрат, трапецыя, ромб, шар, куб, цыліндр;
— усталёўваць прасторавыя адносіны аб’ектаў у адносінах адзін да аднаго (справа, злева, за, над, пад, уверсе, унізе і г.д.);
— адрозніваць жанры жывапісу: нацюрморт, пейзаж, партрэт;
— правільна штрыхаваць і зафарбоўваць малюнак; карыстацца нажніцамі, іголкай.