<font color=»#000080″>Калектыў ДУА «Лукскі дзіцячы сад Карэліцкага раёна» запрашае на работу </font>
<font color=»#000080″>ініцыятыўнага, творчага выхавальніка дашкольнай адукацыі.</font>
УМОВЫ РАБОТЫ


МАТЭРЫЯЛЬНАЕ СТЫМУЛЯВАННЕ:
Калектыўны дагавор ДУА «Лукскі дзіцячы сад Карэліцкага раёна» прадугледжвае:
п.23.11. Ўстанавіць, што з маладымі спецыялістамі кантракты пры прыёме на працу могуць быць заключаны з іх пісьмовай згоды ў межах максімальнага тэрміну дзеяння на тэрмін не менш тэрміну абавязковай работы па размеркаванні і пры накіраванні на працу пры ўмове павышэння тарыфнай стаўкі (акладу) не менш чым на 20 % і прадастаўлення дадатковага заахвочвальнага водпуску не менш 2-х каляндарных дзён.
Для асоб, якія працягваюць працаваць у арганізацыі пасля абавязковай адпрацоўкі і тых, хто заключыў кантракт на 3 гады, усталяваць аднаразовыя выплаты ў памеры да 5 базавых велічынь.
п.23.12.Аналагічны парадак заключэння дагавораў ўжываць да выпускнікоў устаноў вышэйшай, сярэдняй спецыяльнай і прафесійна-тэхнічнай адукацыі, якія самастойна працаўладкаваліся ва ўстанову адукацыі.
Пытанні па іх замацаванні і сацыяльнай падтрымцы знаходзяцца на пастаянным кантролі ўпраўлення адукацыі райвыканкама, установы дашкольнай адукацыі і прафсаюзных камітэтаў. Падтрымка ўключае ў сябе, перш за ўсё, стварэнне неабходных сацыяльна-бытавых умоў, аказанне дапамогі па ўладкаванні, матэрыяльнае стымуляванне маладых спецыялістаў па калектыўных дагаворах (частковая аплата за арэнду жылля, праезд, дадатковыя выплаты ў першыя тры гады работы, выплаты тым, хто атрымлівае вышэйшую адукацыю па завочнай форме навучання і іншыя). Усе маладыя спецыялісты забяспечваюцца жыллём.