
Аб аб’яўленні 2026 года Годам беларускай жанчыны
Указ №1 ад 1 студзеня 2026 г.
1 студзеня Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў Указ нумар 1, якім 2026 год аб’яўлены Годам беларускай жанчыны.
Дакумент прыняты ў мэтах фарміравання нацыянальнага вобраза жанчыны-працаўніцы, папулярызацыі ролі жанчын у захаванні і развіцці грамадства.
Ураду з удзелам аблвыканкамаў, Мінскага гарвыканкама даручана распрацаваць і зацвердзіць рэспубліканскі план мерапрыемстваў па правядзенні ў 2026 годзе Года беларускай жанчыны. Таксама Урад будзе каардынаваць дзейнасць дзяржаўных органаў, іншых арганізацый па выкананні гэтага плана.
Указ уступае ў сілу пасля яго афіцыйнага апублікавання. https://president.gov.by/be/documents/ukaz-no-1-ot-1-anvara-2026-g