
У час канікул выхаванцы дзіцячага сада трапілі ў казачную краіну, у якой большасць з іх яшчэ ні разу не бывалі. Гэтая казачная і загадкавая краіна напоўнена самымі рознымі кнігамі, тут заўсёды пануе загадкавая цішыня. А называецца гэтая краіна — «бібліятэка». Дзяцей сустрэла Галіна Уладзіміраўна, бібліятэкар Лукскай сельскай бібліятэкі і ў цікавай форме расказала, што такое бібліятэка, як трэба паводзіць сябе тут, як абыходзіцца з кнігамі. Дзеці даведаліся, што ў кожнай нігі ёсць свой домік і кватэра. А яшчэ, тут вельмі многа дзіцячай літаратуры, якую выхаванцы абяцалі чытаць разам з выхавальнікамі і бацькамі.