З 9 па 15 сакавіка ў дашкольнай установе праходзіла мерапрыемства «Тыдзень нулявога траўматызму». У рамках тыдня праведзены наступныя мерапрыемствы:
На інфармацыйным стэндзе ўстановы размешчана інфармацыя аб стане вытворчага траўматызму ў Гродзенскай вобласці за 1-ы квартал 2026 года;
10 сакавіка, у Дзень прафілактыкі вытворчага траўматызму, з работнікамі дзіцячага сада прааналізаваны выпадкі і прычыны траўміравання работнікаў устаноў адукацыі ў чацвёртым квартале 2025 года і першым квартале 2026 года.
12 сакавіка, у Дзень аховы працы па тэме: «Ахова працы пры рабоце на вышыні: новыя патрабаванні для забеспячэння бяспечнай працы», прафсаюзным камітэтам сумесна з загадчыкам і грамадскім інспектарам па ахове працы арганізавана азнаямленне з пастановай Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь 06.02.2025 «Аб зацвярджэнні Правілаў па ахове працы пры выкананні работ на вышыні»;
Камісіяй праведзены штоквартальны кантроль за выкананнем работнікамі патрабаванняў па ахове працы. Акрамя таго грамадскім інспектарам праверана правядзенне загадчыкам установы пазапланавых інструктажоў па ахове працы з катэгорыямі работнікаў, якія былі траўміраваны ў аналагічных установах у 2025 годзе і першым квартале 2026 года.