ЗАЦВЕРДЖАНА

загад ад

                                                                                     “2908. 2022 № 68

Правілы

ўнутранага працоўнага распарадку

для работнікаў   дзяржаўнай установы адукацыі

«Лукскі дзіцячы сад Карэліцкага раёна»

1. Агульныя палажэнні

1. У адпаведнасці з Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь грамадзянам Рэспублікі Беларусь гарантуецца права на працу як найбольш годны спосаб самасцвярджэння чалавека, гэта значыць права на выбар прафесіі, роду заняткаў і работы ў адпаведнасці з прызваннем, здольнасцямі, адукацыяй, прафесійнай падрыхтоўкай і з улікам грамадскіх патрэбнасцяў, а таксама на здаровыя і бяспечныя ўмовы працы.

2. Правілы ўнутранага працоўнага распарадку – лакальны   прававы акт, які рэгулюе ў адпаведнасці з Працоўным кодэксам Рэспублікі Беларусь, іншымі актамі заканадаўства аб працы працоўны распарадак ў наймальніка, у тым ліку парадак прыёму і звальнення работнікаў, асноўныя абавязкі бакоў працоўнага дагавора, рэжым рабочага часу і часу адпачынку,  прымяняемыя да работнікаў віды заахвочванняў за работу і меры дысцыплінарнага спагнання.

3. Сапраўдныя Правілы ўнутранага працоўнага распарадку накіраваны на стварэнне ўмоў, якія садзейнічаюць умацаванню працоўнай дысцыпліны, эфектыўнай працы, рацыянальнаму выкарыстанню працоўнага часу.

4. На падставе Тыпавых правіл унутранага працоўнага распарадку наймальнік з удзелам прафсаюза ўсталёўвае свае правілы ўнутранага працоўнага распарадку.

5. Наймальнікам з’яўляецца дзяржаўная ўстанова адукацыі “Лукскі дзіцячы сад Карэліцкага раёна”, якой заканадаўствам аб працы прадастаўлена права заключэння і спынення працоўнага дагавора з работнiкамi.

6. Работнікамі з’яўляюцца асобы, якія заключылі працоўны дагавор (кантракт) з наймальнікам.

7. Наймальнік мае права патрабаваць, а работнікі абавязаны выконваць работу, абумоўленую працоўным дагаворам, з падначаленнем ўнутранаму працоўнаму распарадку.

Зацверджаныя Правілы абавязковыя як для работнікаў, так і для наймальніка.

8. Пытанні, звязаныя з прымяненнем Правіл, вырашаюцца наймальнікам у адпаведнасці з заканадаўствам аб працы і ў межах прадстаўленых яму правоў, сумесна, па ўзгадненні або з улікам меркавання прафкама і калектыву работнікаў у адпаведнасці з іх паўнамоцтвамі.

9. Правілы ўнутранага працоўнага распарадку павінны быць размешчаныя ў месцы, даступным для агляду работнікамі.

2. Парадак прыёму і звальнення работнікаў

10. Прыём на работу, перавод і звальненне з работы ажыццяўляецца наймальнікам.

11. Пры заключэнні працоўнага дагавора (прыёме на работу) наймальнік абавязаны запатрабаваць, а грамадзянін павінен прад’явіць наймальніку:

11.1. дакумент, які падцвярджае асобу, дакументы воiнскага ўлiку (для ваеннаабавязаных i асоб, якія падлягаюць прызыву на воінскую службу);

11.2. працоўную кніжку, за выключэннем работніка, які ўпершыню паступае на работу і сумяшчальнікаў;

11.3. дакумент аб адукацыі або дакумент аб навучанні, які пацвярджае наяўнасць права на выкананне дадзенай работы;

11.4. індывідуальную праграму рэабілітацыі інваліда (для інвалідаў);

11.5. страхавое пасведчанне, медыцынскае заключэнне аб стане здароўя і іншыя дакументы аб пацвярджэнні абставін, якія маюць дачыненне да работы, калі іх прад’яўленне прадугледжана заканадаўчымі актамі;

11.6. маладыя спецыялісты, якія скончылі ўстанову прафесійна-тэхнічнай, сярэдняй спецыяльнай і вышэйшай адукацыі прымаюцца на работу пры наяўнасці накіравання на работу або даведкі аб самастойным працаўладкаванні адпаведнай установы адукацыі.

 12. Прыём на работу без вышэйузгаданых дакументаў не дапускаецца.

13. Забараняецца патрабаваць пры заключэнні працоўнага дагавора (кантракта) дакументы, не прадугледжаныя заканадаўствам.

14. Работнік мае права даць наймальніку рэкамендацыйны ліст і іншыя дакументы, якія характарызуюць яго як працаўніка ў папярэдняга (папярэдніх) наймальніка (наймальнікаў).

15. Наймальнік мае права пры прыёме на работу грамадзяніна запытваць характарыстыку з папярэдніх месцаў яго работы, якая выдаецца на працягу пяці каляндарных дзён з дня атрымання адпаведнага запыту.

16. Маладыя спецыялісты прымаюцца на работу на ўмовах працоўнага дагавора, заключанага на нявызначаны тэрмін на поўную стаўку (менш чым на стаўку толькі з пісьмовай згоды маладога спецыяліста).

Прыём маладых спецыялістаў на работу на ўмовах тэрміновага працоўнага дагавора (кантракта) можа ажыццяўляцца з іх згоды не менш чым на тэрмін, абавязковы для адпрацоўкі.

17. Пры прыёме работніка на работу ці пры пераводзе яго ва ўстаноўленым парадку на іншую работу наймальнік абавязаны:

17.1. азнаёміць работніка пад подпіс з даручанай работай, умовамі і аплатай працы, растлумачыць яго правы і абавязкі згодна службовым інструкцыям пад подпіс;

17.2. азнаёміць работніка пад подпіс з калектыўным дагаворам, правіламі ўнутранага працоўнага распарадку і іншымі лакальнымі прававымі актамі, якія рэгламентуюць ўнутраны працоўнай распарадак;

17.3. правесці ўводны (пры прыме на работу), першасны iнструктаж па ахове працы;

17.4. заключыць працоўны дагавор (кантракт) у пісьмовай форме, аформіць заключэнне працоўнага дагавора (кантракта) загадам і аб’явіць яго работніку пад подпіс;

17.5. у адпаведнасці з устаноўленым парадкам завесці (запоўніць) на работніка працоўную кніжку.

18. Працоўны дагавор (кантракт) заключаецца ў пісьмовай форме, складаецца ў двух экземплярах. Кожная старонка працоўнага дагавора і дадаткаў да яго нумаруецца і падпісваецца работнікам і наймальнікам або ўпаўнаважанай iм службовай асобай. Адзін экзэмпляр працоўнага дагавора перадаецца работніку, другі захоўваецца ў наймальніка і  падпісваецца бакамі.

19. Пры пераводзе на іншую пастаянную работу (артыкул 30 Працоўнага кодэкса Рэспублікі Беларусь) з работнікам заключаецца працоўны дагавор у адпаведнасці з патрабаваннямі артыкулаў 18 і 19 Працоўнага кодэкса Рэспублікі Беларусь.

Перавод на іншую работу дапускаецца толькі са згоды работніка, за выключэннем выпадкаў, прадугледжаных Працоўным кодэксам Рэспублікі Беларусь.

20. Працоўны дагавор (кантракт) па пагадненні бакоў можа быць заключаны з умовай папярэдняга выпрабавання. Тэрмін папярэдняга выпрабавання не павінен перавышаць трох месяцаў, не лічачы перыяду часовай непрацаздольнасці і іншых перыядаў, калі работнік адсутнічаў на рабоце. Умова працоўнага выпрабавання павінна быць прадугледжана ў працоўным дагаворы

Папярэдняе выпрабаванне пры заключэнні працоўнага дагавора (кантракта) не ўстанаўліваецца для работнікаў, якія не дасягнулі васямнаццаці гадоў, часовым  і сезонным работнікам, інвалідам, маладым спецыялістам пасля заканчэння ўстаноў прафесійна-тэхнічнай, сярэдняй спецыяльнай, вышэйшай адукацыі, у іншых выпадках, прадугледжаных заканадаўствам.

21. Пачаткам дзеяння працоўнага дагавора (кантракта) з’яўляецца дзень пачатку работы, вызначаны наймальнікам і работнікам, Працоўным кодэксам Рэспублікі Беларусь.

22. Заключэнне, змяненне ўмоў і спыненне працоўнага дагавора афармляецца загадам і аб’яўляецца работніку пад подпіс.

23. Аб прыёме на работу, пераводах на іншую пастаянную работу, звальненні павінны быць унесены ў адпаведнасці з заканадаўствам запісы ў працоўную кніжку работніка ў выпадку, калі яе запаўненне абавязкова.

24. У дзень звальнення наймальнік абавязаны выдаць работніку працоўную кніжку і правесці з ім канчатковы разлік.

  

3. Абавязкі работніка

25. Для работнікаў ўстанаўліваюцца наступныя абавязкі:

25.1. выконваць працоўную дысцыпліну, добрасумленна выконваць свае працоўныя абавязкі, ускладзеныя на іх Статутам, калектыўным дагаворам, службовымі інструкцыямі;

25.2. падпарадкоўвацца правілам унутранага працоўнага распарадку, iншым дакументам, якія рэгламентуюць пытанні дысцыпліны работы, выконваць пісьмовыя і вусныя загады (распараджэнні) наймальніка, якія не супярэчаць заканадаўству і лакальным прававым актам;

25.3. не дапускаць дзеянняў, якія перашкаджаюць іншым работнікам выконваць іх працоўныя абавязкі;

25.4. строга выконваць усталяваную працягласць рабочага часу, імкнуцца да павышэння якасці і выніковасці выконваемай работы, праяўляць творчую ініцыятыву;

25.5. выконваць устаноўленыя адпаведнымі нарматыўнымі прававымі актамі патрабаванні па ахове працы, карыстацца сродкамі індывідуальнай абароны;

25.6. быць уважлівымі і паважлівымі да членаў калектыву;

25.7. не дапускаць дзеянняў, якія замінаюць іншым работнікам выконваць іх працоўныя абавязкі;

25.8. беражліва адносіцца да маёмасці наймальніка, рацыянальна яе выкарыстоўваць, прымаць меры да прадухілення шкоды;

25.9. захоўваць устаноўлены парадак захоўвання матэрыяльных каштоўнасцяў і дакументаў;

25.10. захоўваць дзяржаўную і службовую тайну, не выдаваць камерцыйную тайну наймальніка;

25.11 прымаць меры па неадкладнай ліквідацыі прычын і ўмоў, якія перашкаджаюць нармальнаму выкананню работ (аварыя, прастой і інш.), і неадкладна паведамляць гэта наймальніку;

25.12. утрымліваць абсталяванне і прыстасаванні ў спраўным стане, падтрымліваць парадак і чысціню на сваім рабочым месцы і на тэрыторыі арганізацыі;

25.13. сістэматычна павышаць дзелавую кваліфікацыю і прадукцыйнасць працы;

25.14. выконваць iншыя абавязкi, якiя вынiкаюць з заканадаўства,

лакальных прававых актаў і працоўных дагавораў (кантрактаў).

25.15.педагагічныя работнікі ўстановы кіруюцца ў сваёй дзейнасці Правіламі педагагічных работнікаў, зацверджанымі загадам Міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 10.06.2022  № 401.

26. Круг канкрэтных абавязкаў (відаў работ), якія павінны выконваць работнікі, вызначаецца кваліфікацыйнымі характарыстыкамі, зацверджанымі ва ўстаноўленым парадку, і распрацаванымі на іх аснове службовымі інструкцыямі, Статутам, іншымі лакальнымі прававымі актамі, а таксама працоўным дагаворам, зацверджаным наймальнікам па ўзгадненні з прафкамам .

27. За невыкананне або неналежнае выкананне сваіх абавязкаў работнікі нясуць адказнасць, прадугледжаную Працоўным кодэксам і іншымі заканадаўчымі актамі, калектыўным дагаворам (пагадненнем).

4. Абавязкі наймальніка

28. Наймальнiк абавязаны:

28.1. забяспечыць работніка работай у адпаведнасці з калектыўным і працоўным дагаворамі (кантрактам);

28.2. рацыянальна выкарыстоўваць працу работнікаў;

28.3. забяспечваць працоўную і вытворчую дысцыпліну;

28.4. весці ўлік фактычна адпрацаванага работнікам часу;

28.5. выплачваць заработную плату ў тэрміны і памерах, устаноўленых заканадаўствам, калектыўным дагаворам, працоўным дагаворам (тэрмін выплаты першай паловы заработнай платы 26 чысла бягучага месяца, тэрмін выплаты другой паловы заработнай платы 11 чысла месяца наступнага за справаздачным);

28.6. забяспечваць на кожным працоўным месцы ўмовы працы, якія адпавядаюць патрабаванням па ахове працы, выконваць устаноўленыя прававымі актамі, у тым ліку тэхнічнымі прававымі актамі, патрабаванні па ахове працы, а пры адсутнасці ў прававых актах, у тым ліку ў тэхнічных прававых актах, патрабаванняў па ахове працы прымаць неабходныя меры, якія забяспечваюць захаванне жыцця, здароўя i працаздольнасцi работнiкаў у працэсе працоўнай дзейнасці;

28.7. прымаць неабходныя меры па прафілактыцы і папярэджанні траўматызму, прафесійных і іншых захворванняў работнікаў; кантраляваць веданне і выкананне работнікамі патрабаванняў інструкцый па тэхніцы бяспекі, вытворчай санітарыі і пажарнай бяспекі; своечасова і правільна праводзіць расследаванне і ўлік няшчасных выпадкаў;

28.8. у выпадках, прадугледжаных заканадаўствам і лакальнымі прававымі актамі, выконваць нормы па ахове працы жанчын, моладзі і інвалідаў;

28.9. забяспечваць работнікаў у адпаведнасці з устаноўленымі нормамі спецыяльным адзеннем, спецыяльным абуткам і іншымі сродкамі індывідуальнай абароны, арганізоўваць належнае захаванне і догляд за гэтымі сродкамі;

28.10. забяспечваць выкананне заканадаўства аб працы, умоў, устаноўленых калектыўным дагаворам, дагаворамі, іншымі лакальнымі прававымі актамі і працоўнымі дагаворамі;

28.11. своечасова афармляць змяненні ў працоўных абавязках работніка і знаёміць яго з імі пад подпіс, ствараць умовы для азнаямлення работніка з лакальнымі прававымі актамі, якія закранаюць яго правы і абавязкі;

28.12. забяспечваць падрыхтоўку, павышэнне кваліфікацыі, перападрыхтоўку i стажыроўку работнікаў у адпаведнасці з заканадаўствам;

28.13. ствараць неабходныя ўмовы для сумяшчэння работы з атрыманнем адукацыі ў адпаведнасці з Працоўным кодэксам Рэспублікі Беларусь;

28.14. забяспечваць удзел работнікаў у кіраванні арганізацыяй, своечасова разглядаць крытычныя заўвагі  работнікаў і паведамляць ім пра прынятыя меры;

28.15. прадстаўляць па запыту кантралюючых (наглядных) органаў, упаўнаважаных на правядзенне праверак выканання заканадаўства аб працы і аб ахове працы, інфармацыю і (або) дакументы, вядзенне якіх прадугледжана заканадаўствам аб працы і аб ахове працы, або паведамляць аб іх адсутнасці;

28.16. афармляць змяненні ўмоў і спынення працоўнага дагавора з работнікам загадам   і аб’яўляць яго работніку пад подпіс;

28.17. адстраняць работнікаў ад работы ў выпадках, прадугледжаных Працоўным кодэксам Рэспублікі Беларусь і іншымі  прававымі актамі;

 28.18. ствараць работніку неабходныя ўмовы для выканання ўстаноўленага рэжыму камерцыйнай тайны;

28.19. выконваць іншыя абавязкі, якія вынікаюць з заканадаўства, лакальных прававых актаў і працоўных дагавораў;

28.20. ажыццяўляць кантроль за выкананнем работнікамі ўскладзеных на іх абавязкаў, патрабаванняў Палажэння аб установе, калектыўнага дагавора, сапраўдных правілаў;

28.21. прымяняць дысцыплінарныя спагнанні да парушальнікаў працоўнай і выканаўчай дысцыпліны ў адпаведнасці з заканадаўствам і сапраўднымі Правіламі;

28.22. уважліва ставіцца да патрэб і запытаў работнікаў;

28.23. прадстаўляць статыстычныя дадзеныя аб рабоце, па пытаннях умоў і аховы працы ў аб’ёме і парадку, устаноўленым заканадаўствам;

 28.24. зацвярджаць штатны расклад установы адукацыі;

28.25. ўсталёўваць работнікам установы адукацыі па ўзгадненні з прафкамам памеры надбавак, даплат, прэмій іншых выплат стымулюючага характару за кошт і ў межах сродкаў, накіраваных на аплату працы;

28.26. выконваць іншыя абавязацельствы, якія вынікаюць з заканадаўства, лакальных прававых актаў, працоўных дагавароў (кантрактаў) і г.д.

29. Пра ўсе сур’ёзныя выпадкі траўматызму і надзвычайных здарэннях наймальнік паведамляе ў адпаведны вышэйстаячы орган кіравання адукацыі.

30. Наймальнік ажыццяўляе свае абавязкі ў адпаведных выпадках па ўзгадненні ці з удзелам прафсаюзаў, у тым ліку пры прыняцці лакальных прававых актаў, якія закранаюць працоўныя і сацыяльна-эканамічныя правы работнікаў.

За невыкананне або неналежнае выкананне сваіх абавязкаў наймальнік (упаўнаважаная службовая асоба наймальніка) нясе адказнасць, прадугледжаную Працоўным кодэксам Рэспублікі Беларусь і іншымі заканадаўчымі актамі.

 

5. Працоўны час і яго выкарыстанне

31. Рабочым часам лічыцца час, на працягу якога работнік у адпаведнасці з Працоўным кодэксам Рэспублікі Беларусь, іншымі актамі заканадаўства аб працы, лакальнымі прававымі актамі і ўмовамі працоўнага дагавора абавязаны знаходзіцца на рабочым месцы або ў іншым ўстаноўленым па ўзгадненні з наймальнікам месцы і выконваць працоўныя абавязкі, а таксама час работы, якая выконваецца па прапанове, распараджэнню або з ведама наймальніка звыш устаноўленай працягласці працоўнага часу (звышвызначаная праца, праца ў выхадныя дні, а таксама ў дзяржаўныя святы і святочныя дні (частка першая артыкула 147 Працоўнага кодэкса Рэспублікі Беларусь).

32. Нарміраванне працягласці рабочага часу ажыццяўляецца наймальнiкам з улiкам абмежаванняў, устаноўленых Працоўным кодэксам Рэспублікі Беларусь і калектыўным дагаворам.

33. Поўная норма працягласці рабочага часу не можа перавышаць 40 гадзін у тыдзень.

34. Рэжым рабочага часу работнікаў распрацоўваецца зыходзячы з рэжыму работы, які прымяняецца ў наймальніка, і вызначаецца правіламі ўнутранага працоўнага распарадку або графікам работ (зменнасці).

Наймальнік мае права ва ўстаноўленым заканадаўствам парадку ўводзіць рэжым падзелу працоўнага дня на часткі, рэжым гібкага рабочага часу i iншыя рэжымы рабочага часу.

35.Для работнікаў ДУА “Лукскі дзіцячы сад Карэліцкага раёна” ўсталёўваецца пяцідзённы рабочы тыдзень з выхаднымі днямі ў суботу і нядзелю для ўсіх работнікаў (акрамя вартаўнікоў) згодна з графікам работы.

36. Рэжым рабочага часу пры зменнай рабоце вызначаецца графікам зменнасці ў адпаведнасці з артыкулам 123 Працоўнага кодэкса Рэспублікі Беларусь. Пры гэтым працягласць змены не можа перавышаць 12 гадзін. Iншая працягласць змены для асобных катэгорый работнiкаў можа ўстанаўлiвацца Урадам Рэспублiкi Беларусь. Работнікі чаргуюцца па зменах раўнамерна. Праца на працягу двух змен запар забараняецца.

36.1. Для вартаўнікоў  установы адукацыі штомесяц наймальнікам зацвярджаецца графік работы па ўзгадненні з прафсаюзам.

36.2. Графік рабочага часу даводзіцца да ведама работнікаў не пазней за адзін месяц да ўвядзення яго ў дзеянне.

37. У графік работы вартаўнікоў наймальнік абавязаны ўстанавіць час прыёму ежы ў адпаведнасці з ч.3 арт. 134 ПКРБ на рабочым месцы, у рабочы  час.

38. Наймальнікам ва ўстаноўленым заканадаўствам парадку ўведзены сумарны ўлiк рабочага часу вартаўнікоў па ўзгадненні з прафсаюзам.

Штотыднёвая працягласць рабочага часу пры сумарным улiку можа быць больш ці менш устаноўленай нормы працягласці працоўнага часу ў тыдзень (артыкулы 112-114 Працоўнага кодэкса Рэспублікі Беларусь). Пры гэтым штодзённая працягласць рабочага часу не можа перавышаць 12 гадзін у сярэднім за ўліковы перыяд.

Сума гадзін рабочага часу па графiку работ (зменнасці) за ўлiковы перыяд не павiнна перавышаць нормы гадзiн за гэты перыяд, якая разлiчана ў адпаведнасцi з артыкуламi 112-117 Працоўнага кодэкса Рэспублікі Беларусь.

Уліковыя перыядам пры сумарным улiку рабочага часу прызнаецца перыяд, у межах якога павiнна быць захавана ў сярэднім устаноўленая для дадзенай катэгорыі работнікаў норма працягласці рабочага часу ў тыдзень (артыкулы 112-114 Працоўнага кодэкса Рэспублікі Беларусь).

Працягласць ўліковага перыяду, усталяваная наймальнікам, не перавышае аднаго каляндарнага года. Уліковым перыядам лічыцца месяц.

39. Работнікам, якія выконваюць работы на адкрытым паветры або ў закрытых не ацяпляльных зімой памяшканнях, разам з перапынкам для адпачынку і харчавання прадастаўляюцца дадатковыя спецыяльныя перапынкі на працягу працоўнага дня, якія ўключаюцца ў рабочы час (перапынкі для абагравання пры моцным марозе і перапынкі для адпачынку пры моцнай спякоце), у тым ліку ўборка тэрыторыі ўстановы адукацыі.

39.1. Спецыяльныя дадатковыя перапынкі, прадугледжаныя гэтым пунктам ПУПР, усталёўваюцца дворніку.

39.1.1. Працягласць спецыяльных перапынкаў для абагравання ўсталёўваецца ў мароз:

— пры тэмпературы паветра ад -15<sup>0</sup>С да -24<sup>0</sup>С – кожныя дзве гадзіны, працягласцю 12 хвілін кожны;

— пры тэмпературы паветра ад -24<sup>0</sup>С да -30<sup>0</sup>С – кожную гадзіну, працягласцю 10 хвілін кожны.

Пры тэмпературы паветра ніжэй -30<sup>0</sup>С усе работы павінны быць спынены.

39.1.2. Працягласць спецыяльных перапынкаў у спякоту ўсталёўваецца:

— пры тэмпературы паветра ад +25<sup>0</sup>С да +30<sup>0</sup>С – кожныя дзве гадзіны, працягласцю 10 хвілін кожны;

— пры тэмпературы паветра ад +30<sup>0</sup>С і вышэй – кожную гадзіну, працягласцю 12 хвілін кожны.

Пры тэмпературы паветра вышэй +32<sup>0</sup>С усе работы павінны быць спынены.

39.1.3. Пры вельмі моцным ветры (максімальная хуткасць ветру (уключаючы парывы) 25м/с і больш) спыняюцца ўсе віды работ, якія праводзяцца на адкрытым паветры.

39.2. Адказным за вымярэнне тэмпературы паветра з’яўляецца загадчык гаспадаркі.

40. Работнік абавязаны ў парадку, устаноўленым у наймальніка, адзначыць:

прыход на работу;

адыход з работы.

41. Наймальнiк абавязаны арганізаваць улік яўкі на работу і адыходу з работы.

Формы дакументаў для ўліку явак на работу і адыходу з яе, а таксама парадак іх запаўнення зацвярджаюцца загадам наймальніка.

42. У рабочы час забараняецца адрываць работнікаў ад непасрэднай работы, вызваляць ад работы для выканання грамадскіх абавязкаў і правядзення мерапрыемстваў, не звязаных з вытворчай дзейнасцю, калі іншае не прадугледжана заканадаўствам, калектыўным дагаворам.

43. Прыцягваць работнікаў установы адукацыі да работы ў выхадныя і святочныя дні (акрамя выключных выпадкаў, прадугледжаных заканадаўствам і калектыўным дагаворам) можна толькі са згоды работніка па пісьмовым загадзе наймальніка, у якім робіцца спасылка на згоду работніка або паказваецца падстава прыцягнення да работы, прадугледжаная заканадаўствам або калектыўным дагаворам.

44.Чарговасць прадастаўлення працоўных адпускоў устанаўліваецца для калектыва работнікаў графікам працоўных адпускоў, які зацвярджаецца наймальнікам і ўзгадняецца з прафсаюзам, калі такое ўзгадненне прадугледжана калектыўным дагаворам. Пры складанні графіка працоўных адпускоў наймальнік ўлічвае меркаванне работніка аб часе яго адыходу ў водпуск, калі гэта не перашкаджае нармальнай дзейнасці арганізацыі і рэалізацыі права на водпуск іншых работнікаў, а таксама плануе чарговасць працоўных адпускоў у адпаведнасці з часткай чацвёртай артыкула 168 Працоўнага кодэкса Рэспублікі Беларусь.

Графік працоўных адпускоў складаецца на каляндарны год не пазней за 5 студзеня, узгадняецца загадчыкам з прафсаюзным камітэтам і даводзіцца да ведама ўсіх работнікаў.

45. ​​Прадастаўляць работнікам установы адукацыі наступныя віды сацыяльных адпускоў:

45.1. сацыяльныя адпускі: па цяжарнасці і родах, па доглядзе за

дзецьмі, у сувязі з навучаннем, па ўважлівых прычынах асабістага і сямейнага характару.

46. Працоўныя адпускі (асноўны і дадатковы) за першы працоўны год падаюцца не раней чым праз шэсць месяцаў работы ў наймальніка.

Да заканчэння шасцi месяцаў работніка наймальнік абавязаны прадаставіць водпуск па жаданні работніка:

46.1. жанчынам перад водпускам па цяжарнасцi i родах або пасля яго;

46.2. асобам, маладзейшым за 18 гадоў;

46.3. работнікам, прынятым на работу ў парадку пераводу;

46.4. сумяшчальнікам, калі працоўны водпуск па асноўным месцы работы прыходзіцца на перыяд да шасці месяцаў работы па сумяшчальніцтву;

46.5. жанчынам, якiя маюць двух i больш дзяцей ва ўзросце да чатырнаццаці гадоў або дзіця-інваліда ва ўзросце да васемнаццацi гадоў;

46.6. работнiкам, якiя навучаюцца ў завочнай форме атрымання адукацыі;

45.7. ў іншых выпадках, прадугледжаных калектыўным дагаворам, працоўным дагаворам (кантрактам) і г.д.

 

                      6.  Заахвочванні за поспехі ў працы

47. Віды і парадак прымянення заахвочванняў работнікаў за работу вызначаюцца калектыўным дагаворам.

Заахвочванні аб’яўляюцца загадам наймальніка і даводзяцца да ведама работнікаў.

48. За асаблівыя працоўныя заслугі перад грамадствам і дзяржавай работнікі могуць быць прадстаўлены да дзяржаўных узнагарод ў адпаведнасці з законам. Абвешчаныя загадам узнагароджванні заносяцца ва ўстаноўленым парадку ў працоўную кніжку работніка.

7. Адказнасць за парушэнне працоўнай дысцыпліны

49. За здзяйсненне дысцыплінарнай правіннасці наймальнік можа прымяніць да работніка наступныя меры дысцыплінарнага спагнання:

заўвага;

вымова;

пазбаўленне поўнасцю або часткова стымулюючых выплат на тэрмін да дванаццаці месяцаў;

звальненне.

50. Звальненне ў якасці меры дысцыплінарнага спагнання можа быць ужыта ў выпадках:

50.1. невыканання без уважлівых прычын працоўных абавязкаў работнікамі, якія маюць нязнятае (непагашанае) дысцыплінарнае спагнанне;

50.2. аднаразовага грубага парушэння работнікам працоўных абавязкаў, якія прызнаюцца такiмі ў адпаведнасці з заканадаўчымі актамі, у тым ліку:

прагулу (у тым ліку адсутнасці на рабоце больш за тры гадзіны на працягу рабочага дня) без уважлівых прычын;

адсутнасці на рабоце ў сувязі з адбываннем адміністрацыйнага спагнання ў выглядзе адміністрацыйнага арышту, які перашкаджае выкананню працоўных абавязкаў;

з’яўлення на рабоце ў стане алкагольнага, наркатычнага або таксічнага ап’янення, а таксама распіцця спіртных напояў, ужывання наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў, іх аналагаў, таксічных рэчываў у працоўны час або па месцы работы;

здзяйснення па месцы работы крадзяжу маёмасці наймальніка, устаноўленага ўступіўшым у законную сілу прыгаворам суда або пастановай органа, у кампетэнцыю якога ўваходзіць накладанне адміністрацыйнага спагнання;

 парушэнні вытворча-тэхналагічнай, выканальніцкай або працоўнай дысцыпліны, што прывяло да прычынення арганізацыі шкоды ў памеры, якi перавышае тры налічаныя сярэднемесячныя заработныя платы работнікаў Рэспублікі Беларусь;

прымушэння работнікаў да ўдзелу ў забастоўцы, стварэння для другіх работнікаў перашкод для выканання іх працоўных абавязкаў, закліку работнікаў да перапынення выканання працоўных абавязкаў без уважлівых прычын;

удзелу работніка ў незаконнай забастоўцы, а таксама, пры іншых формах адмаўлення работніка ад выканання працоўных абавязкаў (цалкам або часткова) без уважлівых прычын;

парушэнні патрабаванняў па ахове працы, што прывяло да калецтва або смерці іншых работнікаў;

50.3. прычынення работнікам у сувязі з выкананнем працоўных абавязкаў дзяржаве, юрыдычным і (або) фізічным асобам маёмаснай шкоды, устаноўленага ўступіўшым у законную сілу рашэннем суда;

50.4. неаднаразовага (два і больш разоў на працягу шасці месяцаў) парушэння ўстаноўленага заканадаўствам парадку разгляду зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб, а таксама неправамернай адмовы ў разгляду зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб,  якія адносяцца да кампетэнцыі адпаведнага дзяржаўнага органа;

50.5. незаконнага прыцягнення да адказнасці грамадзян і юрыдычных асоб;

50.6. неаднаразовага (два і больш разоў на працягу шасці месяцаў) прадстаўлення ва ўпаўнаважаныя органы няпоўных цi недакладных звестак;

50.7. аднаразовага грубага парушэння працоўных абавязкаў кіраўніком установы, у тым ліку ўтойвання кіраўніком арганізацыі фактаў парушэння работнікамі працоўных абавязкаў альбо непрыцягнення без уважлівых прычын вінаватых асоб да ўстаноўленай заканадаўствам адказнасці за такія парушэнні;

  50.9. парушэнні работнікам, якія з’яўляюцца дзяржаўнымі служачымі, пісьмовага абавязацельства па выкананні абмежаванняў, прадугледжаных заканадаўствам аб барацьбе з карупцыяй, здзяйснення правапарушэння, якое стварае ўмовы для карупцыі, або карупцыйнага правапарушэння;

50.10. невыканання, неналежнага або несвоечасовага выканання службовай асобай выяўленага ва ўсталяванай заканадаўствам форме патрабавання службовай асобы, якая ажыццяўляе дзяржаўны кантроль (нагляд), прадпісання органа дзяржаўнай бяспекі, прадстаўлення органа дзяржаўнай аховы альбо непрыняцця мер па ліквідацыі названых у іх парушэнняў.

50.11.парушэння работнікам парадку збору, сістэматызацыі, захоўвання, змянення, выкарыстання, абязлічвання, блакіравання, распаўсюджвання, прадастаўлення, знішчэння персанальных даных.

51. Прагулам лічыцца няяўка на работу без уважлівай прычыны на працягу ўсяго працоўнага дня.

Прагулам таксама з’яўляецца адсутнасць работніка на рабоце больш за тры гадзіны на працягу працоўнага дня без уважлівых прычын.

За прагул без уважлівай прычыны наймальнік мае права зменшыць работніку працягласць працоўнага водпуску на колькасць дзён прагулу. Пры гэтым працягласць працоўнага водпуску не можа быць менш дваццаці чатырох каляндарных дзён.

52. Да прымянення дысцыплінарнага спагнання ад работніка павінна быць затрэбавана пісьмовае тлумачэнне.

Адмова работніка даць пісьмовае тлумачэнне, немагчымасць атрымання ад яго тлумачэння аб прычыне здейсненага дысцыплінарнага ўчынку не можа служыць перашкодай для прымянення спагнання.

Адмова работніка даць пісьмовае тлумачэнне, немагчымасць атрымання ад яго тлумачэння аб прычыне здейсненага дысцыплінарнага ўчынку афармляецца актам з указаннем прысутных сведак.

 53. Дысцыплінарнае спагнанне прымяняецца не пазней за адзін месяц з дня выяўлення дысцыплінарнай правінасці, не лічачы часу хваробы работніка або догляду за хворым членам сям’і, пацверджаных лістком непрацаздольнасці або даведкай аб часовай непрацаздольнасці, знаходжання работніка ў водпуску, знаходжання на ваенных або спецыяльных зборах.

Дысцыплінарнае спагнанне не можа быць ўжыта пазней за шэсць месяцаў, а па выніках рэвізіі, праверкі, праведзенай кампетэнтнымі дзяржаўнымі органамі або арганізацыямі, — пазней двух гадоў з дня здзяйснення дысцыплінарнай правіннасці.

У названыя тэрміны не ўключаецца час вытворчасці па крымінальнай справе.

54. За кожны дысцыплінарны праступак можа быць прыменена толькі адно дысцыплінарнае спагнанне.

Да работніка, які здзейсніў дысцыплінарны праступак, незалежна ад прымянення мер дысцыплінарнага спагнання могуць прымяняцца: пазбаўленне прэмій, змяненне часу прадастаўлення працоўнага водпуску і іншыя меры. Віды і парадак прымянення гэтых мер вызначаюцца правіламі ўнутранага працоўнага распарадку, калектыўным дагаворам, пагадненнем, іншымі лакальнымі прававымі актамі.

55. Дысцыплінарнае спагнанне, прадугледжанае пунктам 3 часткi першай артыкула 198 Працоўнага кодэкса Рэспублікі Беларусь, прымяняецца з месяца, наступнага за месяцам выдання загаду  аб дысцыплінарным спагнанні.

Загад аб дысцыплінарным спагнанні з указаннем матываў аб’яўляецца работніку пад роспіс у пяцідзённы тэрмін з дня выдання, не лічачы часу хваробы работніка або догляду за хворым членам сям’і, пацверджаных лістком непрацаздольнасці або даведкай аб часовай непрацаздольнасці, знаходжання работніка ў водпуску, знаходжання на ваенных або спецыяльных зборах.

Работнік, які не азнаямлены ў тэрмін, устаноўлены часткай другой гэтага пункта, з загадам  аб дысцыплінарным спагнанні, лічыцца не маючым дысцыплінарнага спагнання. Адмова работніка ад азнаямлення з загадам   аб дысцыплінарным спагнанні афармляецца актам з указаннем прысутных пры гэтым сведак.

 56. Калі на працягу года з дня прымянення дысцыплінарнага спагнання работнік не будзе падвергнуты новаму дысцыплінарнаму спагнанню, ён лічыцца не падвергнутым дысцыплінарнаму спагнанню. Пры гэтым дысцыплінарнае спагнанне пагашаецца аўтаматычна без выдання загаду.

Дысцыплінарнае спагнанне можа быць знята наймальнікам, які прымянiў спагнанне, датэрмінова, пакуль пройдзе год па ўласнай ініцыятыве, па хадайніцтве непасрэдна кіраўніка, прафсаюза ці іншага прадстаўнічага органа (прадстаўніка) работнікаў, а таксама па просьбе работніка.

Датэрміновае зняцце дысцыплінарнага спагнання афармляецца загадам.

8. Заключныя палажэнні

57.У памяшканнях і на тэрыторыі ДУА “Лукскі дзіцячы сад Карэліцкага раёна” забараняецца:

прыносіць і распіваць алкагольныя напоі, распаўсюджваць, захоўваць і ўжываць таксічныя і наркатычныя рэчывы, знаходзіцца ў стане алкагольнага, наркатычнага або таксічнага ап’янення;

прыносіць выбуховыя, лёгкаўзгаральныя і таксічныя рэчывы, агнястрэльную, газавую і халодную зброя;

гуляць у карты і іншыя азартныя гульні;

курыць, брыдкасловіць;

з’яўляцца на работу ў неахайным выглядзе (адзенне, абутак, валасы і да т.п.)

зневажаць гонар і годнасць удзельнікаў адукацыйнага працэсу, іншых работнікаў установы;

ажыццяўляць дзейнасць структур, палітычных партый і іншых грамадскіх аб’яднанняў, якія маюць палітычныя мэты, рэлігійных аб’яднанняў.

расклейваць і вывешваць аб’явы (інфармацыю), якія не адносяцца да дзейнасці ДУА «Лукский дзіцячы сад Карэліцкага раёна», без дазволу загадчыка;

ажыццяўляць на тэрыторыі ўстановы гандаль;

карыстацца ў асабістых мэтах Інтэрнетам, мабільнай, стацыянарнай сувяззю звыш 5 мін у працоўны дзень (змену).

ўмяшальніцтва ў прыватнае жыццё работніка і непавагу яго асабістай годнасці.

59. Парадак ўваходу і выхаду на тэрыторыю дашкольнай установы староннімі асобамі і праносу рэчаў (аб’ёмных сумак, пакетаў) ва ўстанове ажыццяўляецца ў адпаведнасці з Інструкцыяй аб прапускным рэжыме для старонніх асоб.

 

УЗГОДНЕНА

Пратакол пасяджэння

прафсаюзнага камітэта

23.08.2022 № 9