ПАРАДАК РАЗГЛЯДУ ЗВАРОТАЎ

ЗВЯРТАЕМ ВАШУ УВАГУ

Асабісты прыём грамадзян ажыццяўляецца па прад’яўленні заяўнікам дакумента, які пацвярджае яго асобу. Прадстаўнікі заяўнікаў павінны прад’явіць таксама дакументы, якія пацвярджаюць іх паўнамоцтвы (даверанасць, рашэнне суда і інш.). Кіраўнікі, якія праводзяць асабісты прыём, маюць права адмовіць у асабістым прыёме, калі заяўніку падчас асабістага прыёму ўжо быў дадзены вычарпальны адказ на пытанні, якія яго цікавяць, або калі перапіска з гэтым заяўнікам па такіх пытаннях была спынена.

Калі вырашэнне пытання, якое змяшчаецца ў звароце, не адносіцца да кампетэнцыі ўстановы адукацыі, грамадзяніну тлумачыцца, у які дзяржаўны орган, іншую арганізацыю яму трэба звярнуцца для вырашэння выкладзенага пытання.

У выпадку, калі пытанне, выкладзенае ў вусным звароце, не можа быць вырашана падчас асабістага прыёму, зварот можа выкладацца грамадзянінам у пісьмовай форме. Пісьмовыя звароты грамадзян разглядаюцца ва ўстаноўленым заканадаўствам парадку.
Па рашэнню кіраўніцтва пры правядзенні прыёму могуць прымяняцца тэхнічныя сродкі (аўдыё- відэазапіс, кіна- і фотаздымка), аб чым заяўнік павінен быць паведамлены да пачатку асабістага прыёму.
Калі на дзень асабістага прыёму прыпадае дзяржаўнае свята або святочны дзень, аб’яўлены Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь непрацоўным, дзень асабістага прыёму пераносіцца на наступны за ім працоўны дзень.

Паважаныя наведвальнікі сайта
дзяржаўнай установы адукацыі «Лукскі дзіцячы сад Карэліцкага раёна»

Звярнуцца ва ўстанову можна некалькімі спосабамі:

1. Напісаць пісьмо і накіраваць яго на адрас: 231456 аг. Лукі, вул. Чарняхоўскага,12;

2. Запісацца на прыём да кіраўніка ўстановы па тэлефоне 8(15)96 7 06 86 з у рабочыя дні, у рабочы час.

3.Пазваніць на «гарачую лінію» у рабочыя дні, у рабочы час 8(015)96 7 06 86.  

Адказны за работу са зваротамі грамадзян і прадстаўнікоў юрыдычных асоб

у дзяржаўнай установе адукацыі «Лукскі дзіцячы сад Карэліцкага раёна»

загадчык Бучацкая М.В. тэл.8(15)96 7 06 86

Графік асабістага прыёму грамадзян і прадстаўнікоў юрыдычных асоб

(кабінет загадчыка ўстановы дашкольнай адукацыі)

Бучацкай М.В. 

панядзелак 8:00 – 13:00

РЭЖЫМ РАБОТЫ ДАШКОЛЬНАЙ УСТАНОВЫ:

ПАНЯДЗЕЛАК — ПЯТНІЦА

8:00 — 18:30

ВЫХАДНЫЯ ДНІ: СУБОТА НЯДЗЕЛЯ

Гродзенская вобласць, Карэліцкі раён

аграгарадок Лукі, вул.Чарняхоўскага, 12

тэл. 8(015)96 7 06 86

E-mail: luki-sad@edu-korelichi.by