ПАВАЖАНЫЯ БАЦЬКІ!

ВАС ВІТАЕ ДЗЯРЖАЎНАЯ ЎСТАНОВА АДУКАЦЫІ 

«ЛУКСКІ ДЗІЦЯЧЫ САД КАРЭЛІЦКАГА РАЁНА» 

Мы чакаем Вас і Вашых дзяцей!

У дашкольную ўстанову прымаюцца дзеці ва ўзросце ад 1 года да 6 гадоў.

ЯКІЯ ДАКУМЕНТЫ НЕАБХОДНА ПРАДАСТАЎЛЯЦЬ

ПРЫ АФАРМЛЕННІ Ў ДЗІЦЯЧЫ САД:

Артыкул 140. Агульныя патрабаванні да прыёму (залічэння) асоб для атрымання дашкольнай адукацыі
1. Прыём (залічэнне) асобы для атрымання дашкольнай адукацыі ажыццяўляецца на падставе:
1.1. заявы законнага прадстаўніка гэтай асобы (пішацца ў дашкольнай ўстанове);
1.2. медыцынскай даведкі аб стане здароўя;
1.3. накіравання, выдадзенага мясцовым выканаўчым і распарадчым
органам па месцы знаходжання ўстановы адукацыі (Лукскім сельвыканкамам), — для атрымання дашкольнайадукацыі ў дзяржаўных установах адукацыі, прыватных установах
адукацыі, якія рэалізуюць адукацыйную праграму дашкольнай адукацыі,
фінансаванне часткі выдаткаў якіх ажыццяўляецца за кошт сродкаў мясцовых
бюджэтаў;
1.4. заключэння ўрачэбна-кансультацыйнай камісіі — для атрымання
дашкольнай адукацыі дома, у санаторных дзіцячых садах, санаторных групах
устаноў адукацыі, іншых арганізацый, у індывідуальных прадпрымальнікаў,
якія ажыццяўляюць адукацыйную дзейнасць, па рэалізацыі адукацыйнай
праграмы дашкольнай адукацыі;
1.5. заключэння дзяржаўнага цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання
і рэабілітацыі — для асоб з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця.
2. Прыём (залічэнне) асоб для атрымання дашкольнай адукацыі ў частцы,
не ўрэгуляванай гэтым Кодэксам, ажыццяўляецца ў адпаведнасці з Палажэннем аб заснаванні дашкольнай адукацыі або яе відзе.

                                                

РЭЖЫМ РАБОТЫ ДЗІЦЯЧАГА САДА:

ПАНЯДЗЕЛАК — ПЯТНІЦА

8:00 — 18:30

ВЫХАДНЫЯ ДНІ: СУБОТА, НЯДЗЕЛЯ, святочныя нерабочыя дні, вызначаныя урадам Рэспублікі Беларусь

Што карысна ведаць бацькам аб распарадку дня:

Распарадак дня дае магчымасць арганізаваць сумесную жыццядзейнасць усіх дзяцей узроставай групы. Ён таксама закліканы садзейнічаць паўнацэннаму фізічнаму і псіхічнаму развіццю дзіцяці.

Памятайце!

Своечасовы прыход і догляд дзіцяці з’яўляецца неабходнай умовай правільнай рэалізацыі адукацыйнага працэсу.

Розныя дзеці па-рознаму арганізуюцца згодна з распарадкам дня. Ёсць тыя, для каго распарадак даецца лёгка, а ёсць тыя, каму вельмі складана.

Важна:

— памятаць, што цяжкасці ў распарадку дня часцей за ўсё звязаны з індывідуальнымі асаблівасцямі дзіцяці, таму ні ў якім разе нельга «ламаць» дзіця, а быць максімальна ўважлівым і цярплівым;

— умець па-майстэрску і паступова прывучаць дзіця да рэжымных момантаў;

— старацца і ў дні, калі дзіця застаецца дома, прытрымлівацца таго распарадку дня, па якім дзеці жывуць у дашкольнай установе;

— памятаць, што распарадак дня існуе для дзіцяці, а не дзіця — для яго.

Аб адзенні:

Адзенне дзяцей, якія наведваюць дашкольную ўстанову павінна быць камфортным, зручным, не абцяжарвае руху, а таксама адпаведным кліматычным умовам. Апранайце дзіця так, каб яму было лёгка і зручна. Калі дзіця занадта захутана, то гэта абмяжуе яго рухомасць і прывядзе да потлівасці, што можа выклікаць у дзіцяці прастуду.

Асаблівую ўвагу надайце таму, каб у вашага дзіцяці быў трывалы і зручны абутак. Не рэкамендуемы выкарыстоўваць абутак без абцаса (тэпцікі), бо гэта спрыяе развіццю плоскаступнёвасці ў дзіцяці.

Вашаму дзіцяці неабходна мець запасны камплект адзення: бялізну, калготкі, шорты, спаднічку, кофту, шкарпэткі, Не забывайце пра насоўку.

Для заняткаў фізічнымі практыкаваннямі патрэбны шорты, майка, шкарпэткі, спартыўны абутак.

Строга прытрымлівайцеся наступных правілаў!

Не прымаюцца ў групу дзеці з сімптомамі прастуды, высыпанняў ці іншага захворвання.

Просім своечасова паведамляць выхавальніку дашкольнай адукацыі групы па тэлефоне 7 06 86 пра немагчымасць прыходу дзіцяці ва ўстанову дашкольнай адукацыі па хваробе або іншай прычыне.