НЕ НАГРУЖАЙЦЕ НОВАЙ ІНФАРМАЦЫЯЙ
За пакінуты час ніякіх «хвастоў» вы не падцягнеце. А калі будзеце насядаць на дзіця з чытаннем і лікам, вы зможаце выклікаць у яго адмоўныя эмоцыі да школы.
Вядома, пачытаць трошкі, рашыць нескладаныя прыклады можна, але ўсё гэта павінна быць у гульнявой, непрымусовай форме. Акрамя таго, дашкольнікам важна па некалькі разоў чытаць адны і тыя ж кніжкі.
Яны, пазнаючы «матэрыял», імкнуцца падказаць апавядальніку, што будзе далей, папраўляюць, калі ён дапусціў недакладнасць. Гэта выпрацоўвае ў іх актыўнасць, і тады ім будзе абсалютна нескладана ўжо на першым уроку выказаць сваё «дарослае» меркаванне».
НЕ РАБІЦЕ АКЦЭНТ НА АЦЭНКАХ
Многія бацькі дапускаюць грубую памылку, калі пачынаюць палохаць: «Чытай, а то двойкі мне будзеш прыносіць». Важна акцэнтаваць увагу дзіцяці на працэсе вучобы (ты даведаешся шмат новага, у цябе з’явяцца новыя сябры, ты станеш разумным), а не на выніку добрых ацэнках, якія ўвогуле лепш не згадваць, тым больш што ў першым класе іх не ставяць.
НЕ ПУГАЙЦЕ ШКОЛАЙ
Ні ў якім разе не вядзіце пры дзіцяці размовы, што ў яго «скончылася дзяцінства», не шкадуйце яго: маўляў, бедненькі, пачынаюцца працоўныя будні.
Нават жартам не палохайце школай. Не варта пры дзіцяці таксама абмяркоўваць, што дарагая школьная форма або канцтавары.
КУПЛЯЙЦЕ ШКОЛЬНЫЯ прыналежнасці РАЗАМ З ДЗІЦЕМ
Купляць партфель і ўсё для школы трэба з дзіцем, тады яно ўцягваецца ў працэс падрыхтоўкі да першага верасня. Хай дзіця само выбера сабе пенал, ручкі, алоўкі і лінейкі, сшыткі з маляўнічым малюнкам на вокладцы.
Прыйшоўшы дадому, не хавайце пакупкі ў шафу — дайце іх дзіцяці, каб яно прывыкла да новых для яго рэчаў. Хай збірае партфель, носіць яго па кватэры, раскладвае на стале сшыткі і алоўкі, тады простыя ўказанні настаўніка: «Дастаньце чырвоную ручку або сшытак у лінейку» не выклічуць цяжкасцяў: дзіця выразна будзе ведаць, дзе ў яго што ляжыць.
Добра таксама пагуляць каля школы. Так дзіця хутчэй абвыкне да новага месца.
ГУЛЬНЯЙЦЕ Ў ШКОЛУ
Няхай усе цацкі вашага дзіцяці пойдуць у першы клас, а самая любімая стане настаўнікам. У такой гульні можна растлумачыць асноўныя школьныя правілы: як сядзець за партай, як адказваць на ўроку, як папрасіцца выйсці, што рабіць на перапынку (15-хвілінныя «ўрокі» павінны чаргавацца з пяціхвіліннымі «пераменкамі»).
ПАЧЫНАЙЦЕ ЖЫЦЬ ПА НОВЫМ РАСПАРАДКУ ДНЯ
За месяц да школы трэба плаўна падганяць рэжым дня да новага распарадку. Старайцеся, каб дзіця клалася спаць не пазней за дзесяць вечара, уставала у 7-8 раніцы. Вельмі важна сфарміраваць ўяўленне аб тым, што за чым трэба рабіць раніцай і ўвечар.
Для гэтага добра выкарыстоўваць коркавую або пластмасавую дошку на сцяне, дзе можна прымацаваць паперкі, пісаць, маляваць.
Для пачатку паспрабуйце наглядна растлумачыць, што трэба зрабіць перад сном: сабраць партфель, прыгатаваць адзенне (трусікі, маечку, шкарпэтачкі), праверыць, ці чыстая форма. Усе гэтыя дзеянні лепш абазначаць малюнкамі: партфель, раскладзеныя рэчы на крэсле.
У перадпачатку першага верасня выконвайце гэты рытуал, гуляючы. Няхай дзіця збірае свае дзіцячыя кніжкі ў партфель, складае адзенне на крэсла.
З дапамогай малюнкаў можна адлюстраваць і ранішні распарадак: мыемся, апранаемся, ямо, чысцім зубы, апранаемся ў школьную форму, чысцім абутак, выходзім з хаты. Усё гэта дапаможа малому лепш зразумець, як будуецца яго дзень.
ПАДРУЖЫЦЕ ДЗІЦЯ З ГАДЗІНКАМ
Неабходны для школы навык — арыентацыя ў часе. Калі ваша дзіця яшчэ не разбіраецца, якая гадзіна, навучыце яго гэтаму. Многім дзеткам лягчэй арыентавацца па электронных гадзінах.
Дзіця павінна ведаць, што значыць чвэрць гадзіны, паўгадзіны, праз гадзіну. Павесьце ў дзіцячай вялікія гадзіны (любыя, галоўнае, каб дзіця магло пазнаваць па іх час) . Падчас чытання, гульні або ежы можна паставіць гадзіннік на стол і звярнуць увагу дзіцяці на тое, у колькі пачалося дзеянне і ў колькі яно скончылася.
БОЛЬШ КАМАНДНЫХ ГУЛЬНЯЎ
У школе ёсць правілы, якія неабходна выконваць: сядзець за партай, уставаць, калі дазволіць настаўнік, не крычаць. Без разумення гэтых элементарных законаў дзіцяці будзе цяжка ў 1-м класе.
Каб развіць ўменне падпарадкоўвацца і жыць па правілах, выкарыстоўвайце камандныя гульні. Дзякуючы ім дзіця засвоіць, што ёсць правілы, якія трэба выконваць, і што ад гэтага залежыць вынік. Яшчэ адзін важны ўрок, які даюць малому камандныя гульні, — гэта спакойнае стаўленне да пройгрышу.
Трэніруйце ўважлівасць і ПАМЯЦЬ
Добрая гульня на уважлівасць: раздаюцца аднолькавыя карцінкі, засякаецца час і трэба як мага больш і хутчэй знайсці адрозненні. Праводзіце «заняткі» спачатку па 10 хвілін, назаўтра 15, давёўшы час «урока» да той працягласці, якая будзе ў школе.
Тады дзіця не будуць так палохаць бясконцыя паўгадзіны заняткаў. Яшчэ можна часцей гуляць у «Адвярніся і назаві». Раскладзяце на стале цацкі і дайце дзіцяці паглядзець на стол на працягу 1-й хвіліны.