Паважаныя бацькі!

    На базе ДУА » Лукскі дзіцячы сад Карэліцкага раёна» арганізавана  кароткачасовае прыбыванне выхаванцаў

да  2 гадзін.

Кароткачасовае прыбыванне выхаванцаў арганізавана у функцыяніруючай групе (мадэль — прагулачная група: уключэнне дзяцей у адукацыйны працэс на перыяд правядзення прагулкі).

Арганізацыя групы заснавана на тым, што ваша дзіця ва ўзросце ад 1 да 3 гадоў,  уключана ў адукацыйны  працэс   сумесна з рознаўзроставай групай (у першую палову дня).

Прагулачная група функцыяніруе 3 разы ў нядзелю: аўторак, чацвер, пятніца  з 10.30 да 12.30,  без арганізацыі харчаванняна бясплатнай аснове.

Пры кароткачасовым прыбыванні выхаванцаў з імі арганізуюцца розныя віды дзіцячай дзейнасці: гульнявая (дыдактычныя, сюжэтна-ролевыя гульні і інш.), пазнавальная, пацоўная (гаспадарча-бытавая праца), фізкультурна-аздараўленчая (рухомыя гульні і фізічныя практыкаванні, самастойная рухальная дзейнасць і інш.), мастацкая дзейнасць, індывідуальная работа з выхаванцамі.      

 Для залічэння ў прагулачную  групу необходна:

 1.Заява законных прадстаўнікоў

2.Накіраванне Лукскага сельвыканкама

3.Медыцынская даведка аб стане здароўя дзіцяці.

Дзеці ў прагулачнай групе знаходзяцца разам з бацькамі. 

Работа прагулачнай групы арганізавана ва ўмовах функцыяніруючай на пастаяннай аснове рознаўзроставай групы  ў перыяд з 01.09.2025 — 31.08.2026  для дзяцей дашкольнагао ўзросту, якія не наведваюць дзіцячы сад на пастаяннай аснове.

     Арганізацыя работы прагулачнай групы прадугледжвае рэалізацыю наступных напрамкаў:

— здароўезберагальнае суправаджэнне працэсу адаптацыі;

— інфармацыйнае суправаджэнне;

— педагагічнае суправаджэнне адаптацыйнага перыяду.     

Прагулачная група знаходзіцца разам з арганізаванымі дзецьмі, што мае шэраг станоўчых  момантаў:

— бацькі на свае вочы бачаць работу педагога ў рэальных умовах, што дазваляе развіць пачуццё даверу да выхавальніка;

— узнікае «кола даверу»: дзіця пераконваецца ў бяспецы новага месца для гульняў, знаёміцца ​​з новым дарослым у яго асяроддзі і прывязваецца да яго, унутрана прымае новы распарадак дня;

— малыя цягнуцца да больш старэйшых дзяцей падчас гульні, адцягваюцца ад маці, што стымулюе хуткасць сацыялізацыі дзіцяці.

З групай працуюць выхавальнікі

дашкольнай адукацыі:

Свінцова Вольга Валер’еўнавыхавальнік першай катэгорыі;

Норанберг Алена Уладзіміраўна, выхавальнік першай катэгорыі. 

 Па пытаннях арганізацыі і работы прагулачнай групы Вы можаце звярнуцца

па тэл: 8 (015)96 7 06 86

На ўсе пытанні, якія Вас цікавяць, адкажа загадчык – Бучацкая Марыя Васільеўна