ЗАЦВЯРДЖАЮ

 Загадчык ДУА «Лукскі дзіцячы сад

Карэліцкага раёна»

М.В.Бучацкая

План мерапрыемстваў дзяржаўнай установы адукацыі

«Лукскі дзіцячы сад Карэліцкага раёна»

па процідзеянню карупцыі на 2026 год

№ п/п Мерапрыемствы Тэрмін выканання Выкананне
1 Забяспечыць распрацоўку і выкананне плана мерапрыемстваў па процідзеянні карупцыі Да 10.01.2026
2 Прадоўжыць практыку разгляду пытанняў выканання антыкарупцыйнага заканадаўства, умацавання працоўнай і выканальніцкай дысцыпліны, растлумачэння Палажэння аб умовах аплаты працы работнікаў на сходах працоўнага калектыву На працягу года
3 Праводзіць праверкі выканання працоўнай дысцыпліны з мэтай папярэджання фактаў грубых парушэнняў правіл унутранага працоўнага распарадку   работнікамі установы кожны квартал
4 Своечасова разглядаць звароты грамадзян, садзейнічаць ім у атрыманні дадатковых звестак і дакументаў ад іншых дзяржаўных органаў. Ажыццяўляць адміністрацыйныя працэдуры па зваротах грамадзян. на працягу года
5 Забяспечыць выкананне Палажэння аб урэгуляванні канфлікту інтарэсаў паміж работнікамі і ДУА “Лукскі дзіцячы сад Карэліцкага раёна” на працягу года
6 Выконваць патрабаванні антыкарупцыйнага заканадаўства пры прыняцці кадравых рашэнняў. Пры прыёме на работу спецыялістаў, узгадняць іх кандыдатуры з упраўленнем адукацыі   2026
7 Даводзіць да ведама законных прадстаўнікоў інфармацыю аб выкарыстанні папячыцельскіх узносаў на агульным бацькоўсім сходзе, на сайце ўстановы верасень 2026,сайт- 1 раз у квартал
8 Выкарыстоўваць распрацаваныя і зацверджаныя карты карупцыйных рызык з мэтай прафілактыкі карупцыйных правапарушэнняў на працягу года
9 Кантраляваць выкананне абмежаванняў па арт.17 Закона Рэспублікі Беларусь «Аб барацьбе з карупцыяй» матэрыяльна адказных асоб 2026
10  Разглядзець інфармацыю аб выкананні заканадаўства аб барацьбе з карупцыяй на сходзе працоўнага калектыву студзень 2026