ЗАЦВЯРДЖАЮ
Загадчык ДУА «Лукскі дзіцячы сад
Карэліцкага раёна»
М.В.Бучацкая
План мерапрыемстваў дзяржаўнай установы адукацыі
«Лукскі дзіцячы сад Карэліцкага раёна»
па процідзеянню карупцыі на 2026 год
| № п/п | Мерапрыемствы | Тэрмін выканання | Выкананне |
| 1 | Забяспечыць распрацоўку і выкананне плана мерапрыемстваў па процідзеянні карупцыі | Да 10.01.2026 | |
| 2 | Прадоўжыць практыку разгляду пытанняў выканання антыкарупцыйнага заканадаўства, умацавання працоўнай і выканальніцкай дысцыпліны, растлумачэння Палажэння аб умовах аплаты працы работнікаў на сходах працоўнага калектыву | На працягу года | |
| 3 | Праводзіць праверкі выканання працоўнай дысцыпліны з мэтай папярэджання фактаў грубых парушэнняў правіл унутранага працоўнага распарадку работнікамі установы | кожны квартал | |
| 4 | Своечасова разглядаць звароты грамадзян, садзейнічаць ім у атрыманні дадатковых звестак і дакументаў ад іншых дзяржаўных органаў. Ажыццяўляць адміністрацыйныя працэдуры па зваротах грамадзян. | на працягу года | |
| 5 | Забяспечыць выкананне Палажэння аб урэгуляванні канфлікту інтарэсаў паміж работнікамі і ДУА “Лукскі дзіцячы сад Карэліцкага раёна” | на працягу года | |
| 6 | Выконваць патрабаванні антыкарупцыйнага заканадаўства пры прыняцці кадравых рашэнняў. Пры прыёме на работу спецыялістаў, узгадняць іх кандыдатуры з упраўленнем адукацыі | 2026 | |
| 7 | Даводзіць да ведама законных прадстаўнікоў інфармацыю аб выкарыстанні папячыцельскіх узносаў на агульным бацькоўсім сходзе, на сайце ўстановы | верасень 2026,сайт- 1 раз у квартал | |
| 8 | Выкарыстоўваць распрацаваныя і зацверджаныя карты карупцыйных рызык з мэтай прафілактыкі карупцыйных правапарушэнняў | на працягу года | |
| 9 | Кантраляваць выкананне абмежаванняў па арт.17 Закона Рэспублікі Беларусь «Аб барацьбе з карупцыяй» матэрыяльна адказных асоб | 2026 | |
| 10 | Разглядзець інфармацыю аб выкананні заканадаўства аб барацьбе з карупцыяй на сходзе працоўнага калектыву | студзень 2026 |