АПА

Больш за 50% пажараў з гібеллю адбываецца, калі чалавек спіць. Пажар небяспечны, перш за ўсё, высокай тэмпературай і моцным задымленнем. Спячы чалавек удыхае дым, які змяшчае вялікі пералік таксічных рэчываў, што небяспечна і можа прывесці да смерці на працягу некалькіх хвілін.
Своечасова выявіць узгаранне, а, адпаведна, пазбегнуць матэрыяльнай шкоды, траўміравання і гібелі можна і трэба, усталяваўшы ў кватэры ці доме аўтаномны пажарны апавяшчальнік.

АПА — рэагіруе на задымленне

АПА — падае моцны гукавы сігнал

АПА — разбудзіць спячага чалавека.

  • устанавіце АПА ва ўсіх жылых пакоях;
  • размяшчайце АПА у цэнтральнай частцы столі, дзе праходзіць рух паветраных патокаў;
  • ачышчайце корпус АПА з дапамогай пыласоса або фена не меней аднаго разу ў год;
  • праводзце замену элемента  1 раз у год;
  • правярайце працаздольнасць АПА 1 раз у месяц з дапамогай тэставай кнопкі