З 1 студзеня па 31 снежня 2026 года будзе праходзіць новая Рэспубліканская інфармацыйная кампанія «Дзеці — не дарослыя! Не пакідайце іх адных!

Кожны год у Беларусі адбываюцца выпадкі, звязаныя з гібеллю і траўматызмам дзяцей. І часцей за ўсё — па адной і той жа прычыне: дарослыя губляюць кантроль. «Усяго на хвілінку» — і дзеці застаюцца адны. Падаецца, што нічога страшнага не здарыцца, але менавіта гэтыя хвіліны часам вырашаюць усё.
Многія бацькі думаюць, што дзіця ўжо дастаткова самастойнае, каб пакінуць яго аднаго. Але дзеці, асабліва дашкольнага веку, толькі вучацца разумець, дзе небяспека. Пры гэтым бацькі практычна не надаюць увагу навучанню дзяцей элементарным правілам бяспекі. Горш за тое, часам самі падаюць прыклад небяспечных паводзін.
За апошнія пяць гадоў у Беларусі (2020 — 2024 гады) на пажарах загінулі 38 дзяцей. У гарадах зарэгістравана 14 выпадкаў, а ў сельскай мясцовасці — 24. Па стане на 30.12.2025 на пажарах загінулі 4 дзіцяці. Пры гэтым самая ўразлівая група — дзеці да 7 гадоў.

Асноўныя прычыны трагедый:
неасцярожнае абыходжанне з агнём з боку дарослых (у тым ліку пры курэнні);
парушэнне правілаў эксплуатацыі электраабсталявання;
дзіцячае свавольства з агнём (гульні з запалкамі, запальнічкамі, ЛВЖ).
За кожнай лічбай нечыя страта, боль і слёзы. У многіх выпадках трагедыі можна было пазбегнуць — дастаткова проста не пакідаць дзяцей адных і надаваць увагу бяспецы дома.  Надзвычайныя сітуацыі і здарэнні з удзелам дзяцей адбываюцца па розных прычынах, але ўмова, якая садзейнічала гібелі або траўматызму дзіцяці, заўсёды адна — пакіданне непаўналетніх без нагляду. Тут роля бацькоў першарадная. Менавіта яны павінны навучыць дзіця правілам бяспекі з ранняга дзяцінства, несці за яго адказнасць і не ствараць небяспечныя сітуацыі, пакідаючы аднаго
Не меншую небяспеку для дзяцей нясе вада. З 2020 па 2024 гады ў Беларусі патанула 131 дзіця (у тым ліку 67 — пры непасрэдным купанні на вадаёмах), з іх 12 — праваліліся пад лёд. Толькі за купальны сезон (май-верасень) 2025 года — 8 загінуўшых дзяцей (у тым ліку 2 — пры непасрэдным купанні на вадаёме). Прычыны ўсё тыя ж: адсутнасць нагляду, самаўпэўненасць, няўменне плаваць, адпачынак на неабсталяваных пляжах, адсутнасць элементарных ведаў і навыкаў па бяспецы. Адна хвіліна без увагі — і звычайны адпачынак на вадзе ператвараецца ў трагедыю.

Каб прыцягнуць увагу бацькоў да праблемы гібелі і траўматызму дзяцей дашкольнага і малодшага школьнага ўзросту на пажарах і вадаёмах, у Рэспубліцы Беларусь распрацавана новая інфармацыйная кампанія “Дзеці — не дарослыя! Не пакідайце іх адных!».
Мэта кампаніі: паўплываць на бестурботнае стаўленне бацькоў
да пытанняў бяспекі дзяцей, матываваць іх не пакідаць дзяцей без нагляду, арганізаваць карысны вольны час і стымуляваць да стварэння бяспечнага асяроддзя.
Задачы кампаніі:
1. Папярэдзіць выпадкі гібелі і траўматызму дзяцей дашкольнага і малодшага школьнага ўзросту на пажарах і вадаёмах.
2. Павысіць узровень дасведчанасці бацькоў аб патэнцыйных небяспеках для дзяцей і аб рызыках, звязаных з пакіданнем дзяцей без нагляду.
3. Стымуляваць бацькоў да стварэння бяспечнага асяроддзя для сваіх дзяцей у хаце і падчас адпачынку ў вадаёмаў.
4. Садзейнічаць навучанню дзяцей дашкольнага і малодшага школьнага ўзросту правілам бяспечных паводзін.
5. Садзейнічаць фарміраванню псіхалагічнай гатоўнасці дзяцей да надзвычайных сітуацый, стварэнню ўмоў для фарміравання ўстойлівага паводніцкага змянення, накіраванага на ўмацаванне культуры бяспекі ў цэлым.
Мэтавая аўдыторыя: грамадзяне Рэспублікі Беларусь, якія адносяцца да катэгорыі «бацькі».