Мэты і задачы пункта карэкцыйна-педагагічнай дапамогі
Мэта :
арганізацыя і аказанне карэкцыйна-педагагічнай дапамогі дзецям, якія маюць парушэнні маўлення.
Задачы:
• вывучэнне асаблівасцей псіхафізічнага развіцця выхаванцаў з мэтай вызначэння аптымальных шляхоў аказання ім карэкцыйна-педагагічнай дапамогі;
• развіццё ўсёй маўленчай сістэмы ў цэлым, а менавіта: развіццё агульнай маўленчай актыўнасці, назапашванне слоўніка, развіццё фанематычнага (маўленчага) слыху, развіццё граматычнага боку мовы, навучанне навыкам словаўтварэння і словазмянення, развіццё звязнага маўлення, развіццё артыкуляцыйнай маторыкі і карэкцыя гукавымаўлення;
• фарміраванне пазітыўнай матывацыі да вучэбнай дзейнасці, развіццё функцый самакантролю і адвольнай рэгуляцыі паводзін у выхаванцаў.
Паказанні да залічэння ў пункт карэкцыйна-педагагічнай дапамогі:
У склад ПКПД залічваюцца дзеці з маўленчымі парушэннямі, а менавіта:
• фанетычныя парушэнні маўлення (дыслалія, дызартрыя, парушэнне голасу, рыналалія);
• фанетыка-фанематычнае недаразвіццё маўлення (дыслалія, дызартрыя);
• нярэзка выяўленае агульнае недаразвіццё маўлення;
• парушэнні тэмпа-рытмічнага боку маўлення (заіканне лёгкай ступені, брадзілалія, тахілалія).
Дзеці з цяжкімі парушэннямі маўлення (алалія, агульнае недаразвіццё маўлення I — II узроўняў) навучаюцца ў групах для дзяцей з ЦПМ, установах спецыяльнай адукацыі ці іншых установах адукацыі, якія рэалізуюць адукацыйныя праграмы спецыяльнай адукацыі на ўзроўні дашкольнай адукацыі.
Дзеці, у якіх парушэнні псіхафізічнага развіцця не могуць быць выпраўленыя ва ўмовах пункта, праходзяць паглыбленае псіхолага-медыка-педагагічнае абследаванне ў абласным ЦКРНіР з мэтай удакладнення структуры, ступені цяжкасці парушэння і вызначэння адэкватных умоў арганізацыі навучальнага працэсу (навучанне ў спецыяльнай установе адукацыі, у спецыяльнай ці інтэгрыраванай групе, спецыяльным класе або класе інтэгрыраванага навучання).
Абследаванне выхаванцаў з мэтай выяўлення маўленчых парушэнняў настаўнік-дэфектолаг праводзіць на працягу зімовых і вясновых канікул.
Што робіць настаўнік-дэфектолаг?
Шырока распаўсюджана меркаванне аб тым, што лагапеды толькі «ставяць» гукі, г. з. выпраўляюць няправільнае гукавымаўленне. Гэта не зусім так.
Мэтай лагапедычнага ўздзеяння з’яўляецца
РАЗВІЦЦЁ ЎСЁЙ МАЎЛЕНЧАЙ СІСТЭМЫ ў цэлым, а менавіта:
- развіццё агульнай моўнай актыўнасці,
- назапашванне слоўніка,
- развіццё фанематычнага (моўнага) слыху,
- развіццё граматычнага боку маўлення,
- навучанне навыкам словаўтварэння і словазмянення,
- развіццё звязнага маўлення
- развіццё артыкуляцыйнай маторыкі і, нарэшце,
- карэкцыя гукавымаўлення.
У ходзе работы адначасна вырашаецца шэраг дадатковых задач:
- развіццё псіхічных працэсаў (увага, памяць, успрыманне, мысленне),
- фарміраванне элементарных вучэбных навыкаў (умець уважліва слухаць педагога, мэтанакіравана выконваць пастаўленую задачу, адэкватна ацэньваць вынік сваёй работы і выпраўляць памылкі),
фарміраванне перадумоў навучання грамаце (навучанне гукавому аналізу слоў, знаёмства з паняццямі «гук, слова, сказ» і інш., развіццё дробнай маторыкі і прасторавай арыенціроўкі),
прафілактыка парушэнняў пісьма і чытання.
ЗАЦВЯРДЖАЮ
Загадчык _____________
М.В.Бучацкая
Графік работы настаўніка-дэфектолага Богуш С.Г.
на 2-е паўгоддзе 2025/2026 навучальнага года
| Дзень тыдня | Час |
|
панядзелак |
16:00 — 16:50 |
| серада | 15:20 — 17:10 |
| чацвер | 15:30 — 17:20 |
|
кансультацыя для бацькоў |
кожная апошняя серада месяца |