ПАВАЖАНЫЯ БАЦЬКІ!

  Самы шчаслівы дзень — гэта выхадны, калі ўся сям’я збіраецца разам! Куды пайсці з дзіцем? Гэтае пытанне часта ставіць бацькоў у тупік. У кожнай сям’і па-свойму прынята праводзіць выхадныя дні. Але ў большасці выпадкаў, гэта выглядае так: мама з татам занятыя сваімі справамі, дзеці глядзяць мульцікі ці сядзяць за кампутарам. Гэта не толькі дрэнна адбіваецца на здароўі дзяцей дашкольнага ўзросту, але і аказвае адмоўнае ўздзеянне на дзіцяча-бацькоўскія адносіны, паміж бацькамі і дзецьмі губляецца нітка сяброўства і даверу.

  У любое надвор’е і пры любым фінансавым стане можна цікава і займальна праводзіць час са сваёй сям’ёй, атрымаць масу ўражанняў, задавальненняў ад прагулак з дзіцем усёй сям’ёй. А выхадныя, праведзеныя разам з дзецьмі ператварыць у невялікае свята! І каб гэтае свята было яркім і незабыўным, прапануем Вашай увазе «Маршруты выхаднога дня». Ідучы па пэўным маршруце, Вы зможаце пазнаёміць сваё дзіця з малой радзімай, наведаць аб’екты інфраструктуры, а таксама памятныя мясціны сваёй мясцовасці і яе наваколля.

  Кожны сапраўдны грамадзянін павінен ведаць сваю гісторыю, традыцыі свайго народа, шанаваць памяць тых, дзякуючы каму мы зараз шчасліва жывем пад мірным небам. 

   Вучыце дзяцей любіць сваю сям’ю, сваю малую радзіму, гутарыце з дзецьмі, расказвайце ім пра гісторыю родных мясцін, вядомых людзей. Яркія ўражанні, атрыманыя ў дзяцінстве, нярэдка застаюцца ў памяці  на ўсё жыццё і фарміруюць у дзіцяці такія рысы характару, якія дапамогуць яму стаць патрыётам і грамадзянінам сваёй краіны.

   Вялікае заўсёды пачынаецца з маленькага!

  У нашым аграгарадку Лукі і яго наваколлях ёсць шмат цікавых мясцін, якія варта наведаць разам з дзецьмі.

  Па выніках прагулкі рабіце сумесныя фатаграфіі або відэаролікі, складайце апавяданні і казкі і дасылайце на электронны адрас     [email protected]

Жадаем Вам цікавых, пазнавальных прагулак!

МАРШРУТ  №1

«Па месцах памяці герояў, якія загінулі падчас вайны».
Паважаныя бацькі! Прапануем Вам наведаць з дзецьмі месцы памяці герояў, якія загінулі ў гады вялікай Айчыннай вайны, з мэтай вывучэння гісторыі роднага  краю, выхавання пачуцця патрыятызму, гонару за сваю краіну, паважлівага стаўлення да старэйшага пакалення, да салдат і ўдзельнікаў баявых дзеянняў. Бо для кожнага з нас вельмі важна захаваць памяць аб вялікіх людзях, якія здзейснілі воінскія подзвігі, не шкадуючы сябе дзеля выратавання таварышаў, выратавання сваёй Радзімы, выратавання сённяшняга пакалення!
Прачытайце дзіцяці верш:

Куда б ни шёл, ни ехал ты,
Но здесь остановись,
Могиле этой дорогой
Всем сердцем поклонись.
Кто б ни был ты — рыбак,
шахтёр,
Учёный иль пастух, —
Навек запомни: здесь лежит
Твой самый лучший друг.
И для тебя, и для меня
Он сделал все, что мог:
Себя в бою не пожалел,
А Родину сберёг.    

                                                                                                                                  М.Исаковский

Адрас знаходжання: Беларусь, Гродзенская вобласць, Карэліцкі раён, аграгарадок Лукі, вул.Школьная

Апісанне: Даўно адгрымелі залпы Перамогі ў Вялікай Айчыннай Вайне, але як напамін пра тыя крывавыя падзеі стаяць па ўсёй зямлі помнікі. У кожным горадзе і ў кожным сяле то манумент, то сціплы абеліск, нагадваючы цяперашняму пакаленню, што дзеля жыцця на зямлі, дзеля дзяцей і ўнукаў мільёны савецкіх людзей аддалі свае жыцці. На стэле ёсць надпіс: «Тут пахаваны нашы землякі, якія загінулі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў  у гады Вялікай Айчыннай вайны 1941-1945 гг.».

Матэрыялы ў дапамогу бацькам для арганізацыі ўзаемадзеяння з дзіцем падчас наведвання помніка:
Перад тым як паведаміце дзіцяці, куды вы адпраўляецеся:
раскажыце аб правілах паводзін пры наведванні памятных месцаў;
Адпраўляючыся да памятнага месца, можна прыгатаваць жывыя кветкі.
Трэба растлумачыць дзіцяці, што там нельга крычаць, бегаць, ірваць кветкі, а трэба паводзіць сябе спакойна. Гэта такое месца, дзе людзі хвілінай маўчання дзякуюць загінуўшым героям і шануюць іх памяць.
Пры наведванні помніка воінам-зеілякам:
Спытайце ў дзіцяці, што яно ведае пра Вялікую Айчынную вайну;
Раскажыце, як людзі захавалі памяць аб вайне? (пра герояў вайны напісана ў кнігах, вершах, песнях, знята ў фільмах, у гарадах пастаўлены помнікі).
Спытайце ў дзіцяці «Што такое помнікі? Навошта іх узводзяць? (слова «помнік» паходзіць ад слоў «памяць», «памятаць». Гэта скульптурныя збудаванні, абеліскі. Будуюць іх у гонар якога-небудзь героя вайны або важнай падзеі, каб людзі памяталі гэтых герояў, на долю якіх выпаў цяжкі час вайны. Помнік — гэта напамін нам пра тых, хто загінуў у партызанскіх атрадах, на палях бітваў, хто проста не дажыў да дня Перамогі).
Звярніце ўвагу дзіцяці на гранітную пліту з высечанымі імёнамі загінуўшых воінаў, прапануйце пакласці кветкі.
Пацікаўцеся ў дзіцяці ці ведае яно, як шануюць памяць аб загінуўшых салдатах падчас вайны? (Загінуўшых падчас ВАВ людзей успамінаюць хвілінай маўчання, прыносяць да помнікаў вянкі, кветкі, запускаюць салют).
Раскажыце дзіцяці аб вайне.
      У Беларусі практычна няма ніводнай сям’і, якую б не закранула вайна. У кагосьці ваявалі дзяды, прадзеды, бабулі і прабабулі, хтосьці быў і працаваў у тыле, каб забяспечыць войска ўсім неабходным на фронце. У тыя далёкія і цяжкія гады не было практычна ніводнага абыякавага чалавека да лёсу нашай Радзімы. Размаўляць з дзіцем пра вайну трэба простай, зразумелай і даступнай для яго мовай. Маленькаму дзіцяці будзе складана пераасэнсаваць вялікі аб’ём інфармацыі, таму не трэба імкнуцца адразу расказаць яму пра вайну ўсё.
     Аб гераізме і доблесці воінаў, аб подзвігу салдат і падзякі за мірнае можна пагаварыць з малым ля помніка. Калі ў вашай сям’і былі ці яшчэ жывыя франтавікі, абавязкова раскажыце пра іх дзіцяці. Калі ёсць магчымасць, няхай дзіця само пагутарыць з відавочцамі таго часу, даведаецца пра тое складанае жыццё, страшную долю, якая выпала на іх плечы. Пакажыце дзіцяці ўзнагароды, якімі быў узнагароджаны ваш сваяк, падзяліцеся з ім успамінамі аб тым часе. Можна ўскласці кветкі да помніка і расказаць дзіцяці, з якой мэтай гэта робіцца, ушануйце памяць загінуўшых хвілінай маўчання. Дзіця павінна ведаць, што ўсе яны абаранялі Радзіму (і яго таксама) ад фашызму. Такія гутаркі надоўга застануцца ў памяці малога.
   Пазней бацькі могуць звадзіць дзіця ў бібліятэку і разам выбраць кнігі пра подзвігі, бітвы, блакады, палкаводцаў Вялікай айчыннай вайны, арыентуючыся на ўзрост дзіцяці. У іншы выхадны дзень можна ўсёй сям’ёй наведаць музей Вялікай Айчыннай вайны ў г.Мінску або адправіцца на «Лінію Сталіна» паглядзець тэхніку і славутасці ваеннай накіраванасці. На дзіця гэта зробіць незгладжальныя ўражанні і застанецца ў яго сэрцы надоўга.
Якія пытанні задаць дзіцяці:
Каго можна назваць абаронцам Айчыны?
Што такое вайна?
Ці патрэбна яна на зямлі?
Чаму людзям і ўсяму жывому патрэбен мір?
Калі мы адзначаем Дзень Перамогі над фашысткай Нямеччынай?
Трэба людзям  памятаць аб вайне?
Як людзі захавалі памяць аб вайне?
З чым пазнаёміць дзіця: пазнаёмце дзяцей з прыказкамі пра вайну, спытайце, як яны разумеюць іх сэнс:
Герой ніколі не памрэ, ён вечна ў народзе жыве.
Смелага ды разумнага і страх не возьме, і вораг не паб’е.
Чужой зямлі не жадаем, але і сваёй не аддамо.
Пасля наведвання памятных мясцін, што можна прапанаваць дзіцяці зрабіць?
намаляваць (вылепіць з пластыліну або гліны)) помнік;
зрабіць фотакалаж разам з дзіцем;;
намаляваць малюнак «Салют Перамогі» або «Букет героям»;
пагутарыць пра найбольш яскравае ўражанне ад прагулкі;
Пачытайце верш Г.Віеру «Дзевятае мая»

Рады родители, дети и деды

гордому празднику нашей победы.

В день этот радостный

 мира и света

солнцем весенним

земля обогрета.

Праздничным утром

никто не забыл

цветы положить

у солдатских могил.

У якія гульні можна пагуляць з дзіцем?
Дыдактычная гульня «Хто дзе служыць?»
— Неба ахоўваюць — лётчыкі;
—  На граніцы — пагранічнікі;
— У танкавых войсках служаць — танкісты;
— У пяхоце — пяхотнікі.
Дыдактычная гульня «Хто што робіць?»
Я буду называць прафесію, а ты мне кажы, што робіць чалавек:
— Лётчык — кіруе самалётам;
— Пагранічнік — ахоўвае граніцу (мяжу);
— Танкіст — кіруе танкам;
— Падводнік — плавае пад вадой;
— Марак — кіруе караблём;
— Сапёр — абясшкоджвае міны.

МАРШРУТ № 3

ПАМЯТНІКІ І МЕМАРЫЯЛЫ: КАРЭЛІКЦІ РАЁН

МАРШРУТ №4

МАРШРУТ № 5

«ВЯСЁЛАЯ ПРАГУЛКА РАЗАМ!»
       
Мэта: павышэнне якасці сацыяльна-педагагічнага складальніка сямейнага выхавання, псіхолага-педагагічнай кампетэнтнасці бацькоў у пытаннях арганізацыі сумеснага вольнага часу з дзецьмі.
           Штодня па вуліцах ідуць тысячы людзей і едзе не меншая колькасць транспарту. Вуліца Камунараў самая ажыўленая і небяспечная. Па вуліцы рухаецца паток транспарту, што можа выклікаць небяспечную сітуацыю. У выніку назіранняў і статыстычных падлікаў, праведзеных педагогамі сумесна з выхаванцамі, высветлілася, што за 1 гадзіну па дарозе праязджае ў сярэднім 32 адзінкі аўтатранспарту. Каб на дарозе панаваў парадак, а аўтамабільных аварый было менш, пешаходы абавязкова павінны прытрымлівацца правіл і знакаў дарожнага руху. Фарміраванне ў дзяцей дашкольнага ўзросту ведаў правілаў дарожнага руху — неад’емная частка іх выхавання, якой павінны надаваць асаблівую ўвагу, як педагогі, так і бацькі. З самых ранніх гадоў маленькае дзіця павінна разумець важнасць захавання дадзеных правіл, паколькі ад гэтага залежыць бяспека яго жыцця і здароўя.
      Запрашаем Вас і вашых дзяцей на пешаходную прагулку выходнага дня!
Працягласць маршрута: 2 км
Вазьміце з сабой: пітную ваду, галаўныя ўборы ад сонца, фотаапарат ці мабільны тэлефон.
Рэкамендацыі для бацькоў:
1. Пры руху па тратуары:
— прытрымвайцеся правага боку тратуара;
— не вядзіце дзіця па краі тратуара: дарослы павінен знаходзіцца з боку праезнай часткі;
2. Рыхтуючыся перайсці дарогу:
— спыніцеся або запаволіце рух, агледзіце праезную частку;
— прыцягніце дзіця да назірання за становішчам на дарозе;
— падкрэслівайце свае рухі: паварот галавы для агляду вуліцы, прыпынак для агляду дарогі, прыпынак для пропуску аўтамабіляў;
— вучыце дзіця адрозніваць надыходзячыя транспартныя сродкі;
— не стойце з дзіцем на краі тратуара, бо пры праездзе транспартны сродак можа ўчапіць, збіць, наехаць заднімі коламі;
— неаднаразова паказвайце дзіцяці, як транспартны сродак спыняецца каля пераходу, як ён рухаецца па інэрцыі.
3. Пры выхадзе з дому:
— адразу звернеце ўвагу дзіцяці на рух транспартных сродкаў  і разам паглядзіце, ці не набліжаецца да вас аўтамабіль, матацыкл, мапед, ровар;
— калі ля вашай каліткі ці  пад’езда стаяць транспартныя сродкі або растуць дрэвы, якія засланяюць агляд, прыпыніце свой рух і азірніцеся ці няма за перашкодай небяспекі.
4. Пры пераходзе праезнай часткі:
— пераходзьце дарогу толькі па пешаходных пераходах, дзеяны ёсць, або ў найбольш праглядаемым участку дарогі, інакш дзіця прывыкне пераходзіць дзе прыйдзецца;
— не спяшаецеся і не бяжыце; пераходзьце дарогу заўсёды стабільным крокам;
— не пераходзьце дарогу наўскасяк; падкрэслівайце, паказвайце і расказвайце дзіцяці кожны раз, што ідзяце строга папярок вуліцы, што гэта робіцца для лепшага назірання за аўта-, мота- транспартнымі сродкамі;
— не спяшаецеся пераходзіць дарогу, калі на другім баку вы ўбачылі сяброў, сваякоў, знаёмых. Не сьпяшайцеся і не бяжыце да іх, гаварыце дзіцяці, што гэта небяспечна;
— не пачынайце пераходзіць вуліцу, не паглядзеўшы навокал;
— растлумачце дзіцяці, што аўтамабілі могуць нечакана выехаць з завулка, з двара дома;

ПАВАЖАНЫЯ БАЦЬКІ, ПАМЯТАЕЦЕ!!!
Усе дарослыя з’яўляюцца прыкладам для дзяцей!
Няхай ваш прыклад вучыць дысцыплінаваным паводзінам на вуліцы не толькі ваша дзіця, але і іншых дзяцей. 

1.АБ’ЕКТ «Скрыжаванне».

Если ты гуляешь просто,

Все равно вперед гляди

Через шумный перекресток

Осторожно проходи.
Раскажыце дзіцяці — скрыжаванне
   «Ты, вядома, цудоўна ведаеш, што такое перакрыжаванні, і не раз іх бачыў. У дарожным руху перакрыжаванні адыгрываюць вялікую ролю.
Было б вельмі добра, калі б дарогі не спыняліся, а праходзілі б адна над другой. Тады машыны не перашкаджалі б адна адной, не гублялі б час, саступаючы дарогу; не адбываліся б аварыі і сутыкненні.

Але будаваць такія скрыжаванні дарог — а называюцца яны транспартнымі развязкамі — дорага і складана. Таму іх няшмат, а вось перакрыжаванні сустракаюцца вельмі часта.

Складанасць руху на скрыжаваннях заключаецца ў тым, што тут не толькі перасякаюцца шляхі транспарту і пешаходаў, але і адбываецца паварот транспартных сродкаў направа і налева. Акрамя таго, на скрыжаванні транспартныя сродкі разварочваюцца для руху ў зваротны бок.

Для таго каб забяспечыць бяспечны рух на скрыжаваннях, на іх усталёўваюць святлафоры і дарожныя знакі, наносяць на праезную частку гарызантальную дарожную разметку. Але гэта — у горадзе. У вёсцы ж няма ні святлафораў, ні рэгуліроўшчыка, якія вызначаюць парадак руху транспарту і пешаходаў. Такія скрыжаванні называюць нерэгулюемымі. Пераходзяць такія перакрыжаванні наўскасяк вельмі небяспечна. Бо пешаход у гэтым выпадку паварочваецца спіной да транспартных сродкаў.

Пераходзь нерэгулюемае скрыжаванне толькі пераканаўшыся ў тым, што ты знаходзішся на бяспечнай адлегласці ад усіх транспартных сродкаў, у тым ліку і ад тых, якія здзяйсняюць паварот.

Прапануйце дзіцяці выканаць фізкультхвілінку «Пешаходы».
Постовой стоит упрямый (Ходьба на месте).
Людям машет: Не ходи! (Движения руками в стороны, вверх, в стороны, вниз)
Здесь машины едут прямо (Руки перед собой)
Пешеход, ты погоди! (Руки в стороны)
Посмотрите: улыбнулся, (Руки на пояс, улыбка)
Приглашает нас идти. (Шагаем на месте)
Вы, машины, не спешите, (Хлопки руками)
Пешехода пропустите! (Прыжки на месте).

2. АБ’ЕКТ «ПЕШАХОДНЫ ПЕРАХОД – ЗЕБРА»
А на вуліцы ў нас,
Як зебра ў самы раз…

Спытайце ў дзіцяці
— А навошта патрэбен пешаходны пераход?
— А як даведацца, што гэта пешаходны пераход?
— Хто з’яўляецца пешаходам?
— Хто з’яўляецца вадзіцелем?
— Якое галоўнае правіла бяспекі павінен памятаць кожны ўдзельнік дарожнага руху?

3. АБ’ЕКТ «КРУТЫ СПУСК З ГОРКІ — ПЕРАСЦЯРОЖНЫЯ ЗНАКІ»
Тут небяспечная дарога!!!
Вельмі просіць знак дарожны:
Ехаць ціха, асцярожна!

Загадайте ребенку загадки:

Эту ленту не возьмешь,

И в косичку не вплетешь.

На земле она лежит,

Транспорт вдоль по ней бежит. (Дорога)

Никогда я не сплю,

На дорогу смотрю.

Подскажу, когда стоять,

Когда движенье начинать. (Светофор)

Тут машина не пойдет.

Главный здесь – пешеход.

Чтоб друг другу не мешать,

Нужно справа путь держать. (Тротуар)

Этой зебры на дороге

Я нисколько не боюсь

Если все вокруг в порядке,

По полоскам в путь пущусь. (Знак «Пешеходный переход»)

Эй, водитель осторожно!

Ехать быстро невозможно.

Знают люди все на свете-

В этом месте ходят дети!(Знак «Дети»)

В белом треугольнике

С окаемкой красной

Человечкам-школьникам

Очень безопасно.

Этот знак дорожный,

Знают все на свете:

Будьте осторожны,

На дороге … (Дети)!

Чудо-конь велосипед,

Можно ехать или нет?

Странный этот синий знак,

не понять его никак! (велосипедная дорожка)

Видно строить будут дом —

Кирпичи висят кругом.

Но у нашего двора

Стройплощадка не видна. (въезд запрещён)

Выходя на улицу,

Приготовь заранее

Вежливость и сдержанность,

А главное — …(Внимание.)

Все водителю расскажет,

Скорость верную укажет.

У дороги, как маяк,

Добрый друг — …(Дорожный знак.)

Это что за чудо-юдо,

Два горба, как у верблюда?

Треугольный этот знак,

Называется он как? («Неровная дорога»)

Предупреждает этот знак,

Что у дороги здесь зигзаг,

И впереди машину ждёт

Крутой…(«Опасный поворот».)

4. АБ’ЕКТ «Штучная няроўнасць «ляжачы паліцэйскі»
Тут на пасту ў час любы
Дзяжурыць спрытны паставы.
Спыняе ён адразу ўсіх,
Хто на дарозе перад ім.

6. АБ’ЕКТ «ЗНАК ВЫЕЗД З ВЁСКІ – КАНЦАВЫ ПРЫПЫНАК»
Дзяўчынка ці хлопчык,
Уважліва слухай,
Запамінай правілы
Дарожнага руху.

Бацькі: Вось і скончылася наша падарожжа ў краіну правілаў дарожнага руху. Вы паказалі сябе граматнымі, дасведчанымі пешаходамі. І хочацца яшчэ раз нагадаць:
Заўсёды будзь уважлівым,
І памятай заўсёды:
Што маюць свае правілы,
Шафёр і пешаходы.

Дома, пасля вяртання з прагулкі раскажыце дзіцяці аб флікеры і прапануйце яго зрабіць разам.
 «Як зрабіць святлоадбівальнік сваімі рукамі». Забяспечыць бяспеку на дарозе для дзяцей можна іх жа ўласнымі рукамі. У такім вырабе няма нічога складанага, а для дзіцяці святлоадбівальнік, створаны сваімі рукамі, напэўна, стане больш значным, чым той, які вы маглі набыць у краме. І выпадкова забыцца дома тое, над стварэннем чаго ён так старанна працаваў, будзе нашмат складаней. 
Каб зрабіць адбівальнік сваімі рукамі, спатрэбяцца:
самаклейная святлоадбівальная плёнка; лінейка; зручныя дзіцячыя нажніцы; просты аловак.
Этапы работы:
1. выбраць з дзецьмі трафарэты-шаблоны для флікера;
2. абвесці на самаклейнай плёнцы алоўкам;
3.выразаць нажніцамі па контуры;
4.прыклеіць на звязак ключоў, адзенне або веласіпед.
Флікер, выраблены ўласнаручна, не проста парадуе дзіця, але і забяспечыць яго бяспеку на дарозе! Аднак, спадзявацца толькі на святлоадбівальныя элементы не варта.

Прыемнага вам адпачынку разам з дзецьмі!

Вы нездарма вучыліся на папярэднім маршруце як паводзіць сябе на дарозе, бо наступны маршрут будзе таксама пешаходны і вельмі цікавы. Прапануем вывучаць разам з дзецьмі назвы вуліц аграгарадка Лукі. Прагулка па вуліцах зойме, напэўна, некалькі дзён, бо ў Луках 9 вуліц агульнай працягласцю каля 10 кіламетраў.

МАРШРУТ № 3 «Тут наш дом, тут мы жывём»: знаёмства з вуліцамі аграгарадка Лукі