</address>
Як у маленькага дрэўца, якое паднялося над зямлёй, клапатлівы садоўнік умацоўвае корань, ад магутнасці якога залежыць жыццё расліны на працягу некалькіх дзесяцігоддзяў, так настаўнік павінен клапаціцца аб выхаванні ў сваіх дзяцей пачуцця бязмежнай любові да Радзімы.</address>

В.А. Сухамлінскі.

 На працягу стагоддзяў народная педагогiка была амаль адзiным сродкам выхавання людзей. Яна стварыла адпаведны тып асобы – працавiтай, шчырай, сумленнай, добразычлiвай, гуманнай, гасцiннай i г.д.Засваенне дзецьмi дашкольнага ўзросту духоўна-матэрыяльнай спадчыны, фармiраванне ў iх нацыянальнай самасвядомасцi, сцвярджэнне сваёй культурнай iдэнтычнасцi i непаўторнасцi  становiцца вызначальнай праблемай у нашым жыццi. Педагогi i бацькi мусяць актыўна супрацьстаяць такому негатыўнаму працэсу, як знiкненне  каштоўных народных традыцый, i мэтанакiравана шукаць шляхi захавання i адраджэння страчанных скарбаў. 

Грамадзянска-патрыятычнае выхаванне сёння – адно з найважнейшых звёнаў сістэмы выхаваўчай работы. Адказ на пытанне «Што такое патрыятызм?» у розныя часы спрабавалі даць многія вядомыя людзі. Так, С. І. Ожэгаў вызначаў патрыятызм як «…адданасць і любоў да сваёй Айчыны і свайго народа».

Г. Бакланаў пісаў, што гэта «…не доблесць, не прафесія, а натуральнае чалавечае пачуццё». У апошні час з’явіўся тэрмін «новы патрыятызм», які ўключае ў сябе пачуццё адказнасці перад грамадствам, пачуццё глыбокай духоўнай прыхільнасці да сям’і, дому, Радзімы, роднай прыродзе, талерантнае стаўленне да іншых людзей.

Асновы патрыятызму пачынаюць закладваюцца перш за ўсё ў найбліжэйшым асяроддзі дзіцяці: у сям’і, у дашкольнай ўстанове, у школе.

 У хлопчыкаў з дзяцінства неабходна фарміраваць уяўленні аб неабходнасці заўсёды станавіцца на бок слабых, не даваць іх у крыўду, аказваць дапамогу. Хлопчык павінен разумець, што ён мужчына, што сапраўдныя мужчыны бяруць на сябе самую цяжкую і адказную работу, і для гэтага яны павінны з дзяцінства рыхтавацца да гэтага, гартавацца, займацца спортам.

Бацькі павінны выхоўваць у сваіх дзяцей станоўчы вопыт «вырашэння канфліктаў» (умець дамовіцца, саступіць, прыйсці да пагаднення без «кулакоў» і г. д.

У дзяўчынак трэба фарміраваць ўяўленні аб тым, што значыць захоўваць мірныя, добразычлівыя адносіны паміж блізкімі, суцяшаць і клапаціцца пра іх.

Ужо ў дашкольным узросце дзіця павінна ведаць, у якой краіне яно жыве, чым яна адрозніваецца ад іншых краін. Трэба як мага больш расказваць дзецям пра населены пункт, у якім яны жывуць; выхоўваць пачуццё гонару за сваю вёску, горад. Прывучаць дзяцей беражліва ставіцца да таго, што створана бабулямі, дзядулямі, мамамі і татамі. Падтрымліваць чысціню і парадак у грамадскіх месцах, удзельнічаць у стварэнні прыгажосці і парадку ў сваім двары, пад’ездзе, на вуліцы, у парках, у дзіцячым садзе.

Існуюць разнастайныя формы выхавання ў дзяцей патрыятычных пачуццяў. Гэта гутаркі аб Радзіме, аб малой Радзіме, аб прыродзе роднага краю, аб добрых людзях, чытанне дзіцячых кніг на патрыятычныя тэмы і дзіцячы фальклор рэгіёна у якім яны  жывуць, адпаведны падбор песень і вершаў для развучвання і, вядома, асабісты прыклад дарослых.

Праз вывучэнне гісторыі і традыцый продкаў, выхоўваецца гонар і павага да роднай зямлі. Важная роля тут належыць казкам, якія перадаюцца ад пакалення да пакалення і вучаць дабру, дружбе, узаемадапамозе і працавітасці. Самабытны народны фальклор – выдатны матэрыял, які фарміруе любоў да Радзімы і патрыятычнае развіццё дзяцей. Дзіця павінна мець паняцце аб дзяржаўных і народных святах, актыўна прымаць у іх удзел. Таксама варта пазнаёміць іх з культурай, звычаямі і традыцыямі іншых народаў.

Яркія ўражанні аб роднай прыродзе, аб гісторыі роднага краю, атрыманыя ў дзяцінстве, нярэдка застаюцца ў памяці чалавека на ўсё жыццё і сфарміруюць у дзіцяці такія рысы характару, якія дапамогуць яму стаць патрыётам і грамадзянінам сваёй краіны.

Не менш важнай умовай маральна-патрыятычнага выхавання дзяцей з’яўляецца цесная ўзаемасувязь з бацькамі. Дакрананне да гісторыі сваёй сям’і выклікае ў дзіцяці моцныя эмоцыі, прымушае суперажываць, уважліва ставіцца да памяці мінулага, да сваіх гістарычных каранёў.

Быць патрыётам сваёй краіны — значыць прымаць блізка да сэрца яе інтарэсы, клопаты, нягоды і радасці, адчуваць сябе адказным за ўсё тое, што ў ёй адбываецца. Стаўленне да радзімы, яе культуры, гісторыі, мовы перадаецца ад бацькоў да дзяцей.