ПАВАЖАНЫЯ БАЦЬКІ!
З мэтай раскрыцця творчых здольнасцей і магчымасцей дзяцей, а таксама задавальнення індывідуальных патрэбнасцей кожнага выхаванца сярэдняга-старэйшага дашкольнага ўзросту з улікам зоны яго бліжэйшага развіцця ва ўмовах розных відаў дзейнасці ў 2025/2026 навучальным годзе арганізавана работа  аб’яднання па інтарэсах па рэалізацыі дадатковай адукацыйнай праграмы :

«УМЕЙКА»

Мэта: развіццё творчых здольнасцей і духоўна-маральных якасцей асобы шляхам далучэння выхаванцаў да дэкаратыўна-прыкладной творчасці.
Задачы:
навучальныя:
пазнаёміць выхаванцаў з дэкаратыўна-прыкладным мастацтвам;
навучаць тэхнікам дэкаратыўна-прыкладной творчасці і прыёмам работы з выкарыстаннем розных матэрыялаў, інструментаў і прыстасаванняў, камбінаванню тэхнік;
развіваючыя:
развіваць культуру выкарыстання матэрыяльна-тэхнічных сродкаў прыкладной дзейнасці;
развіваць эмацыйнасць, творчую актыўнасць і ініцыятыву, вобразнае, асацыятыўнае мысленне, назіральнасць, памяць;
развіваць культуру мастацкага ўспрымання;
удасканальваць дробную маторыку рук;
развіваць пазнавальную цікавасць да дэкаратыўна-прыкладной творчасці;
выхаваўчыя:
прывіваць культуру зносін і правілы этыкі ў працэсе навучання;
выхоўваць чалавека, які шануе мастацтва, які паважае нацыянальныя традыцыі;
выхоўваць самастойнасць у працэсе навучання, творчы падыход да любой работы;
выхоўваць акуратнасць, уседлівасць, працавітасць, пачуццё ўпэўненасці, адказнасці, уменне даводзіць пачатую справу да канчатковага выніку;
раскрываць значэнне дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва ў жыцці чалавека;
выхоўваць уменне працаваць у калектыве.

Перыядычнасць правядзення:

1 раз на тыдзень (сярэдні і старэйшы дашкольны ўзрост).

Заняткі праводзяцца ў другую палову дня: 15:30 — 16:00 .
Кіраўнік: Свінцова Наталля Уладзіміраўна (вышэйшая адукацыя)