ЗАЦВЕРДЖАНА

Загад Міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь 10.06.2022 № 401

ПРАВІЛЫ ПЕДАГАГІЧНЫХ РАБОТНІКАЎ

Дзяржаўны і грамадскі статус педагагічнага работніка вызначае, што педагагічны работнік з’яўляецца ўзорам прафесіяналізму і бездакорнай рэпутацыі. Усе ўдзельнікі адукацыйнага працэсу абавязаны паважаць гонар і годнасць педагагічных работнікаў. У сваёй дзейнасці педагагічныя работнікі павінны кіравацца наступнымі правіламі:

1. Рэалізоўваць дзяржаўную палітыку ў сферы адукацыі.

2. Будаваць работу на аснове безумоўнай узаемнай павагі годнасці навучэнцаў, іх законных прадстаўнікоў, калег.

3. Добрасумленна і якасна выконваць прафесійныя абавязкі. Пастаянна ўдасканальваць свой прафесіяналізм.

4. Фарміраваць у навучэнцаў духоўна-маральныя каштоўнасці, грамадзянскасць, патрыятызм, імкненне да здаровага ладу жыцця.

5. Быць сумленным, шчырым, справядлівым і адкрытым для зносін.

6. Пряўляць добразычлівасць, ветлівасць і тактоўнасць, пазбягаць канфліктаў ва ўзаемаадносінах.

7. У рамках заканадаўства захоўваць тайну асабіста даверанай інфармацыі.

8. Садзейнічаць стварэнню пазітыўных узаемаадносін у калектыве навучэнцаў і педагагічным калектыве.

 9. Выконваць этычныя прынцыпы і нормы ў медыяпрасторы.

10. Знешнім выглядам, паводзінамі, культурай зносін адпавядаць статуту педагагічнага работніка.