28 красавіка праходзіць Сусветны дзень аховы працы з адзінай павесткай дня «Спрыяльнае псіхасацыяльнае працоўнае асяроддзе: шлях да росквіту працаўнікоў і моцнай арганізацыі». У рамках падрыхтоўкі і правядзення Сусветнага дня аховы працы ў дашкольнай ўстанове камісіяй па падрыхтоўцы і правядзенні Дзён аховы працы праведзена праверка выканання работнікамі і наймальнікам патрабаванняў па ахове працы з мэтай забеспячэння бяспекі і здароўя работнікаў на працоўных месцах, прадухілення выпадкаў вытворчага траўматызму, аператыўным выяўленні і ўстараненні парушэнняў. У выніку праверкі выяўлена:
работнікі ўстановы своечасова праходзяць перыядычныя медыцынскія агляды (прайшлі медыцынскі агляд 36,36% працуючых, 63,64% — па графіку: май-снежань). За бягучы перыяд 2026 года выяўлена 3 выпадкі захворванняў работнікаў, прапушчана з прычыны хваробы 37 дзён. Вынікі аналізу паказалі: 2 выпадкі — прастудныя захворванні, 1 выпадак — бытавая траўма. Прафесійных захворванняў не выяўлена;
для работнікаў створаны санітарна-бытавыя ўмовы: гарачая і халодная вада, змываючыя і абясшкоджвальныя сродкі, перапынкі для абагравання і адпачынку працуючым на адкрытым паветры;
у стане алкагольнага, наркатычнага ап’янення работнікаў на працоўным месцы не выяўлена;
выпадкі парушэння працоўнай дысцыпліны і траўміравання працаўнікоў адсутнічаюць;
у калектыве падтрымліваецца спрыяльная добразычлівая псіхалагічная атмасфера.

Па выніках праверкі складзены акт. З работнікамі ўстановы праведзена гутарка тлумачальнага характару па пытаннях захавання патрабаванняў бяспекі працы. Аформлены інфармацыйны вугалок, прысвечаны тэме Сусветнага дня аховы працы.