16 Март

ДЗЕНЬ КАНСТЫТУЦЫІ

Напярэдадні Дня Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь выхаванцам у даступнай форме раскзалі, што Канстытуцыя — гэта найважнейшая кніга ў краіне, якая змяшчае правілы, па якіх жывуць грамадзяне і ўся наша дзяржава. Канстытуцыя патрэбна, каб абараняць правы грамадзян, забяспечваць парадак і справядлівасць. У ёй прапісана, што вышэйшая каштоўнасць — гэта чалавек. Раніца пачалася з выканання Дзяржаўнага гімна. Дзецям […]

превью записи
10 Март

Месячнік прафілактыкі гвалту ў дачыненні да непаўналетніх

З 02.03.2026 — 01.04.2026 праходзіць месячнік прафілактыкі гвалту ў дачыненні да непаўналетніх, папярэджання злачынстваў супраць палавой недатыкальнасці непаўналетніх Мэта: ранняе выяўленне і прафілактыка выпадкаў гвалту з непаўналетнімі, своечасовае аказанне сацыяльна-прававой, медыка-псіхалагічнай дапамогі, забеспячэнне бяспекі жыццядзейнасці непаўналетніх, якія падвергліся насіллю, павышэнне аператыўнасці ў атрыманні інфармацыі аб фактах жорсткага абыходжання з непаўналетнімі, прафілактыкі ў сферы іх кампетэнцыі. […]

превью записи
06 Март

Самыя прыгожыя, самыя любімыя

Сакавік — гэта час, калі  абуджаецца прырода, калі можна павіншаваць самых любімых, самых прыгожых, самых непаўторных. Свята, якое прыходзіць у наш дом з яснай усмешкай, сонцам, дабром і цяплом! Добрай традыцыяй стала сустракаць кожную новую вясну цудоўным жаночым святам. У гэты дзень усе ўсмешкі, песні, вершы, танцы прысвячаюцца цудоўным жанчынам: мамам, дзяўчынкам і бабулям. Выступленне […]

превью записи
05 Март

Агарод на падваконніку

У бягучым навучальным годзе гадавая задача ўстановы адукацыі мае экалагічную накіраванасць. Для таго каб пастаўленая задача ажыццяўлялася, вельмі важна, каб дзеці актыўна ўдзельнічалі ў пасадцы і наступным доглядзе за раслінамі. Гэтаму дапамагае «агарод на падваконніку» — адзін з элементаў развіваючага прадметна-прасторавага асяроддзя, які спрыяе развіццю дапытлівасці і назіральнасці ў дзяцей. Ён пашырае уяўленні дзяцей аб […]

превью записи
02 Март

Акцыя «За бяспеку разам»

Для павышэння ўзроўню бяспекі насельніцтва, каардынацыі дзейнасці суб’ектаў прафілактыкі правапарушэнняў у вобласці забеспячэння пажарнай бяспекі, актывізацыі пажарна-прафілактычнай работы з 2 па 18 сакавіка 2026 года праводзіцца рэспубліканская прафілактычная акцыя «За бяспеку разам». Галоўная мэта акцыі: зніжэнне рызыкі гібелі людзей ад знешніх прычын.

превью записи
23 Февраль

Падзяка

Калектыў дзіцячага сада выказвае шчырую падзяку Кот Аляксандру Васільевічу (законнаму прадстаўніку выхаванца Кот Арцёма) за рамонт пыласоса. Нягледзячы на ​​занятасць, Вы заўсёды чуеце нас і адгукаецеся на патрэбы дзіцячага сада. Дзякуй Вам за Вашу неабыякавасць і разуменне. А яшчэ — гэта вельмі добры прыклад для сваіх дзяцей.

превью записи
23 Февраль

Тыдзень нулявога траўматызму

З 23 па 28 лютага 2026 года праводзіцца мерапрыемства «Тыдзень нулявога траўматызму». Мэтай правядзення «Тыдня нулявога траўматызму» з’яўляецца забеспячэнне бяспекі і здароўя работнікаў на працоўных месцах, прадухілення выпадкаў вытворчага траўматызму ва ўстанове, накіраванае на аператыўнае выяўленне парушэнняў норм аховы працы.

превью записи
20 Февраль

Тыдзень роднай мовы

У рамках Тыдня роднай мовы выхавальнікі дашкольнай адукацыі прынялі ўдзел у напісанні Рэспубліканскай дыктоўкі па беларускай мове. Асаблівых цяжкасцяў дыктоўка не вызвала. Вынікі — добрыя.

превью записи
18 Февраль

Тыдзень роднай мовы

У рамках Тыдня роднай мовы з выхаванцамі праведзены літаратурная гульня “Беларуская казка – розуму падказка”, моўныя гульні: “Мілагучнае, звонкае, спеўнае слова” якія дапамагаюць развіваць у выхаванцаў пазнавальную актыўнасць да роднай мовы ў розных відах дзіцячай дзейнасці; выхоўваць любоў і павагу да роднай мовы ў дзяцей і дарослых.

превью записи
16 Февраль

Тызень роднай мовы: «Родная мова, цудоўная мова! Ты нашых думак уток і аснова»

16 лютага ў дашкольнай установе стартаваў Тыдзень роднай мовы. Аформлена інфармацыйная панарама. Для выхаванцаў і іх бацькоў аформлена выстава дзіцячай літаратуры на беларускай мове. На працягу дня з выхаванцамі праведзена цікавая гульня «Перакладчыкі». Выхаванцы практыкаваліся ў перакладзе з рускай мовы на беларускую і наадварот, замацоўвалі назвы прадметаў на беларускай мове.

превью записи