Вясна. Пражыванне ў сельскай мясцовасці накладвае адбітак і на дзейнасці ўстановы адукацыі. У мясцовай гаспадарцы, на прысядзібных участках жыхароў аграгарадка ў гэты час праводзяцца палявыя работы. Не застаюцца ў баку і выхаванцы дзіцячага сада: разам з дарослымі наводзяць парадак на ўчастку, рыхтуюць міні-агарод да пасеву і пасадкі агародніны. Праца дзяцей у прыродзе — гэта і сродак экалагічнага выхавання, і развіццё назіральнасці і дапытлівасці, і радасць і задавальненне ад выкананай работы і прынесенай карысці.