Рэспубліканская адзіная лінія экстранай псіхалагічнай дапамогі
Для аказання кругласутачнай бясплатнай псіхалагічнай падтрымкі насельніцтву ў крызіснай сітуацыі ў Рэспубліцы Беларусь працуе Рэспубліканская адзіная лінія экстранай псіхалагічнай дапамогі па кароткім нумары 133. Званок на лінію 133 з’яўляецца бясплатным для абанентаў усіх асноўных мабільных аператараў Рэспублікі Беларусь.Асноўныя напрамкі работы лініі 133:
Снежная вечарына
Прагулкі ў дзіцячым садзе зімой не толькі выдатны час для забаў на адкрытым паветры, але і выдатны спосаб аздараўлення. Аднак сёння: – 24. Таму зімовую забаву выхаванцы вырашылі правесці ў памяшканні. А музычны кіраўнік Бернацкая Л.М. прыдумала для рабят цікавыя «снежныя» заданні. “Снежныя” гульні і конкурсы дапамаглі выхаванцам узняць настрой і сагрэцца ў “марозны” дзень. […]
Аб вызначэнні дзяржаўнай арганізацыі
Аб вызначэнні дзяржаўнай арганізацыі На падставе арт.47 Закона Рэспублікі Беларусь ад 4.01.2010 № 108-З «Аб мясцовым кіраванні і самакіраванні ў Рэспубліцы Беларусь», пункта 3 Палажэння аб псіхалагічнай гутарцы, ВЫЗНАЧЫЦЬ дзяржаўную ўстанову адукацыі «Сацыяльна-педагагічны цэнтр Карэліцкага раёна», у штатным раскладзе якога маецца пасада педагога-псіхолага, дзяржаўнай арганізацыяй для правядзення псіхалагічнага субяседавання з фізічнымі асобамі, якія плануюць ажыццяўляць […]
Пастаноўка на ўлік для атрымання дашкольнай адукацыі
Паставіць дзіця на ўлік для атрымання дашкольнай адукацыі зараз можна анлайн! У Беларусі з’явіліся новыя адміністрацыйныя працэдуры на адзіным партале электронных паслуг «Е-паслуга», якія спросцяць жыццё бацькам маленькіх дзяцей:Анлайн-пастаноўка на ўлік дзяцей у мэтах атрымання імі дашкольнай адукацыі, спецыяльнай адукацыі на ўзроўні дашкольнай адукацыі.Працэдура мае код 200.6.6.Выдача электроннага накіравання ва ўстанову адукацыі для асваення зместу […]
Дзіцячы сад можа стаць даступней для дзяцей ва ўзросце ад 1года да 2
Паважаныя бацькі, якія выхоўваюць дзяцей ва ўзросце ад года да двух гадоў! Адзін з прыярытэтаў у развіцці Рэспублікі Беларусь на наступную пяцігодку — нацыянальная дэмаграфічная бяспека. За пяць гадоў плануецца павялічыць колькасць народжаных на 1 тыс. чалавек з 6,5 да 7, знізіць смяротнасць да 11,5 праміле, прадоўжыць мяркуемую працягласць жыцця да 76,5 года. «Будуць мадэрнізаваны […]
Бывай, навагодняя прыгажуня
Хутка праляцелі зімовыя канікулы, вясёлыя навагоднія святы. На гэты раз дзеці сабраліся, каб яшчэ раз пагуляць каля ёлкі і ўспомніць святочныя песні, каб навагодняя прыгажуня запомніла іх вясёлымі, шчаслівымі, гарэзнымі. Не абышлося без сюрпрызаў: у дзіцячы сад завітаў клоун Клёпа. Ну і павесяліў дзетвару!Звонкімі вясёлымі песнямі, цікавымі гульнямі, добрымі пажаданнямі праводзілі дзеці навагоднюю прыгажуню. І, […]
Год беларускай жанчыны
https://belta.by/society/view/logotip-goda-belorusskoj-zhenschiny-opredelen-vybrali-edinoglasno-iz-bolee-chem-100-variantov-762819-2026/ Аб аб’яўленні 2026 года Годам беларускай жанчыны Указ №1 ад 1 студзеня 2026 г. 1 студзеня Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў Указ нумар 1, якім 2026 год аб’яўлены Годам беларускай жанчыны. Дакумент прыняты ў мэтах фарміравання нацыянальнага вобраза жанчыны-працаўніцы, папулярызацыі ролі жанчын у захаванні і развіцці грамадства. Ураду з удзелам аблвыканкамаў, Мінскага гарвыканкама даручана […]
Канікулы: Дзень здароўя
У дзіцячым садзе прайшоў Дзень здароўя, мэтай якога стала пашырэнне ўяўленняў аб спосабах умацавання і аховы здароўя, гартаванне дзіцячага арганізма, выхаванне асноў здаровага ладу жыцця. На працягу дня з выхаванцамі гутаррылі аб тым, што трэба рабіць, каб быць здаровым; замацоўвалі культурна-гігіенічныя навыкі; дзеці адгадвалі загадкі па тэме дня; паспаборнічалі ў сіле, спрыце, лоўкасці і стварылі […]
Канікулы
У перыяд канікул выхаванцам дзіцячага сада самы час займацца цікавымі справамі. За акном зіма, таму разам з выхавальнікам Свінцовай В.В. вырашылі пазнаёміцца з уласцівасцямі вады і снегу ў зімовы перыяд. Дабавілі фарбаў. А ў выніку атрымалі прыгожыя ледзяныя цацкі на ёлку. Эксперымент удаўся!