Назіранне – гэта невычэрпная скарбніца эстэтычных уражанняў, якія дабратворна ўздзейнічаюць на эмацыйны стан дзяцей. Выхавальнікі дзіцячага сада праводзяць назіранні сістэматычна, каб прывучыць дзяцей уважліва прыглядацца і прыкмячаць усе асаблівасці жывой і нежывой прыроды, развіваючы тым самым у іх назіральнасць. У працэсе назірання выхавальнік задае пытанні, прапануе ўважліва абследаваць аб’екты назірання, параўнаць іх паміж сабой, паказвае ўзаемасувязь розных з’яў прыроды. Назіранні суправаджаюцца дакладнымі тлумачэннямі выхавальніка таго, што бачаць дзеці ў гэты момант, чым канкрэтней і ярчэй застануцца ў дзіцяці ўяўленні аб аб’екце назірання, тым лягчэй яму будзе пасля прымяняць атрыманыя веды на практыцы.
