З 02.03.2026 — 01.04.2026 праходзіць месячнік прафілактыкі гвалту ў дачыненні да непаўналетніх, папярэджання злачынстваў супраць палавой недатыкальнасці непаўналетніх

Мэта: ранняе выяўленне і прафілактыка выпадкаў гвалту з непаўналетнімі, своечасовае аказанне сацыяльна-прававой, медыка-псіхалагічнай дапамогі, забеспячэнне бяспекі жыццядзейнасці непаўналетніх, якія падвергліся насіллю, павышэнне аператыўнасці ў атрыманні інфармацыі аб фактах жорсткага абыходжання з непаўналетнімі, прафілактыкі ў сферы іх кампетэнцыі.

З мэтай павышэння псіхолага-педагагічнай кампетэнтнасці ўсіх удзельнікаў адукацыйнага працэсу,  інфармацыйнай падтрымкі бацькоў, у рамках правядзення месячніка з педагагічнымі работнікамі дзіцячага сада праведзена кансультацыя «Як даведацца, што дзіця падвергнулася гвалту, жорсткаму абыходжанню», у бацькоўскім кутку, на сайце ўстановы размешчаны сацыяльныя тэматычныя матэрыялы.