Сакавік — гэта час, калі абуджаецца прырода, калі можна павіншаваць самых любімых, самых прыгожых, самых непаўторных. Свята, якое прыходзіць у наш дом з яснай усмешкай, сонцам, дабром і цяплом!
Добрай традыцыяй стала сустракаць кожную новую вясну цудоўным жаночым святам. У гэты дзень усе ўсмешкі, песні, вершы, танцы прысвячаюцца цудоўным жанчынам: мамам, дзяўчынкам і бабулям.
Выступленне дзяцей на свяце — лепшы падарунак, які мамы і бабулі атрымалі ад сваіх дзяцей. Выхаванцы спявалі добрыя песні, танцавалі, гулялі ў гульні, усебакова праяўлялі свае таленты на радасць мамам. Сваімі выступленнямі, выхаванцы падарылі мамам і бабулям шмат добрых слоў, пяшчоты і ўвагі.
