У бягучым навучальным годзе гадавая задача ўстановы адукацыі мае экалагічную накіраванасць. Для таго каб пастаўленая задача ажыццяўлялася, вельмі важна, каб дзеці актыўна ўдзельнічалі ў пасадцы і наступным доглядзе за раслінамі. Гэтаму дапамагае «агарод на падваконніку» — адзін з элементаў развіваючага прадметна-прасторавага асяроддзя, які спрыяе развіццю дапытлівасці і назіральнасці ў дзяцей. Ён пашырае уяўленні дзяцей аб раслінах, як жывых арганізмах, аб умовах, неабходных для росту і развіцця, развівае этычнае пачуццё, уменне радавацца вынікам сваёй працы. Арганізуючы дзейнасць па догляду за раслінамі, выхавальнік Норанберг А.У. робіць акцэнт на неабходнасць клопату аб іх, дапамозе ім; што даглядаць расліны трэба не для сябе, а для іх: яны жывыя і маюць патрэбу ў нашым клопаце.