Цікавую з’яву назіралі дарослыя і дзеці ранкам 21 жніўня: у скверы каля дзіцячага сада сабралася больш за сотню буслоў. Відаць, у іх была свая нарада перад доўгай дарогай у вырай. А можа гэта добры знак для дзіцячага сада?!.