Міні-агарод у дзіцячым садзе — гэта жывы куток на ўчастку, дзе дзеці саджаюць расліны, вучацца даглядаць за імі, назіраюць за ростам зеляніны і знаёмяцца са светам прыроды праз практычны вопыт. Дзейнасць дзяцей у міні-агародзе развівае цікавасць да жывой прыроды, вучыць адказнасці і працы, паляпшае навыкі назірання, дазваляе дзецям заўважаць першыя этапы жыцця раслін. Сумесная арганізацыйна-гаспадарчая, працоўная дзейнасць на агародзе дзіцячага сада, вырошчванне раслін мае розныя формы і праходзіць з рознай ступенню ўключанасці і ўдзелу, як дарослых, так і дзяцей. Праца ў прыродзе спрыяе развіццю ў дзяцей эмпатыі (спагады, спачуванні, суперажыванні жывым істотам), дазваляе дзіцяці ўбачыць вынік сваёй дапамогі жывому, адчуць радасць сумеснай працы і яе вынікі.