Сёння ў дзіцячым садзе прайшла цікавая сустрэча: Кацярына Ігараўна Зузо, інспектар сектара прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю Карэліцкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях, разам з работнікамі “Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва” у займальнай форме нагадалі выхаванцам аб правілах бяспечных паводзін у надзвычайных сітуацыях, алгарытм выкліку службаў выратавання. Мерапрыемства прайшло ў нязмушанай абстаноўцы: выхаванцы ў гульнявой форме паўтарылі асноўныя правілы бяспекі. Дзеці ўдзельнічалі ў віктарынах, разбіралі небяспечныя сітуацыі і замацоўвалі веды аб тым, як паводзіць сябе ў выпадку надзвычайных сітуацый. Падобныя сустрэчы дапамагаюць не толькі нагадаць пра важныя правілы, але і зрабіць навучанне займальным. Напрыканцы мерапрыемства дзецям уручылі падарункі, якія будуць нагадваць аб правілах бяспекі.
