Мы жывем у эпоху лічбавага свету. Таму ўсё тое непрыемнае, што з намі можа здарыцца ў рэальным свеце, можа адбыцца і ў віртуальным. Кіберзлачынствы – злачынствы, звязаныя з выкарыстаннем кампутарнай тэхнікі (злачынствы супраць інфармацыйнай бяспекі, крадзяжы шляхам выкарыстання сродкаў кампутарнай тэхнікі, шантаж, вымагальніцтва і г.д.).Многія з нас ужо сутыкнуліся з гэтым. Таму асноўнай тэмай Дня інфармавання, які прайшоў у дзіцячым садзе 16.07.2026 стала забеспячэнне бяспекі жыццядзейнасці ў сучасных умовах — ад абароны ад кіберпагроз да паводзін у экстрэмальных сітуацыях.
Больш інфармацыйных матэрыялаў па павышэнні лічбавай граматнасці, прафілактыцы і супрацьдзеянні кіберзлачынствам, падрыхтаваных галоўным упраўленнем па супрацьдзеянні кіберзлачыннасці крымінальнай міліцыі МУС, даступна па спасылцы: https://clck.ru/3MBvfb