10 мая сёлета ўся краіна святкуе Дзень Дзяржаўнага флага, Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь. Гэтае свята традыцыйна адзначаецца ў нашай дзяржаве ў другую нядзелю мая.
Выхаванне патрыятызму немагчыма без фарміравання традыцый, ведаў аб сваёй Радзіме. Дзяржаўныя сімвалы — гэта гісторыя і будучыня беларускай дзяржавы, увасабленне ідэі нацыянальнага адзінства, важнейшыя атрыбуты суверэнітэту і незалежнасці Айчыны.
У нашым дзіцячым садзе прайшлі мерапрыемствы, прысвечаныя Дню Дзяржаўнага флага, Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь.
Напярэдадні свята Педагогі разам з выхаванцамі прыгадалі, што азначаюць асноўныя элементы дзяржаўнага герба. Удакладнілі, дзе і калі выкарыстоўваецца дзяржаўная сімволіка. Дзеці навучыліся адрозніваць і знаходзіць сцяг Рэспублікі Беларусь сярод мноства іншых сцягаў, атрымалі і замацавалі ўяўленні аб назначэнні дзяржаўнай сімволікі, даведаліся аб сімвалічным значэнні колераў сцяга нашай Радзімы.
