Важнай задачай дзіцячага сада з’яўляецца экалагічнае выхаванне.  Адна з яго ўмоў – дзіцячы агарод як  частка экалагічнага выхавання. На ўчастку нашага дзіцячага сада ёсць свой міні-агарод. Ён знаёміць дзяцей з прыродай, вучыць даглядаць расліны і прывівае любоў да працы. Старэйшыя выхаванцы сумесна з выхавальнікамі  пасадзілі гародніну, зеляніну, а малодшыя – мелі магчымасць паназіраць за працэсам. На працягу лета дзеці будуць назіраць за развіццём раслін, запамінаць іх назвы і прыкметы знешняга выгляду, адзначаць характэрныя прыкметы, набываць навыкі паліву і догляду, усвядомяць ролю прыроды ў жыцці чалавека.