Паважаныя бацькі, якія выхоўваюць дзяцей ва ўзросце ад года да двух гадоў!

Адзін з прыярытэтаў у развіцці Рэспублікі Беларусь на наступную пяцігодку — нацыянальная дэмаграфічная бяспека. За пяць гадоў плануецца павялічыць колькасць народжаных на 1 тыс. чалавек з 6,5 да 7, знізіць смяротнасць да 11,5 праміле, прадоўжыць мяркуемую працягласць жыцця да 76,5 года.

«Будуць мадэрнізаваны падыходы па выплаце дзяржаўнай дапамогі сем’ям, якія выхоўваюць дзяцей. Для забеспячэння магчымасці ранняга выхаду маладых маці на работу пашырыцца даступнасць груп у дзіцячых садах для дзяцей ва ўзросце да двух гадоў. У выніку Беларусь захавае лідзіруючыя пазіцыі ў спісе самых камфортных краін для мацярынства і для нараджэння дзяцей», — сказаў прэм’ер-міністр Рэспублікі Беларусь Аляксандр Турчын.

Калі ў Вас ёсць неабходнасць залічыць дзіця ў дзіцячы сад, мы рады Вас прыняць!