З 25 мая па 5 чэрвеня 2026 года, напярэдадні летніх канікул, Дзяржаўтаінспекцыя праводзіць спецыяльнае комплекснае мерапрыемства «Увага — дзеці!», а таксама 29.05.2026 АДБДР — «На дарозе дзеці — мы за іх у адказе!», накіраваныя на прафілактыку дарожна-транспартнага траўматызму.

У адпаведнасці з пунктам 166.9 Правілаў дарожнага руху Рэспублікі Беларусь штогод у перыяд правядзення мерапрыемства з 25 мая па 5 чэрвеня вадзіцелям неабходна рухацца ў светлы час сутак з уключаным на транспартным сродку блізкім святлом фар або дзённымі хадавымі агнямі (пры іх наяўнасці).