Паставіць дзіця на ўлік для атрымання дашкольнай адукацыі зараз можна анлайн!
У Беларусі з’явіліся новыя адміністрацыйныя працэдуры на адзіным партале электронных паслуг «Е-паслуга», якія спросцяць жыццё бацькам маленькіх дзяцей:
Анлайн-пастаноўка на ўлік дзяцей у мэтах атрымання імі дашкольнай адукацыі, спецыяльнай адукацыі на ўзроўні дашкольнай адукацыі.
Працэдура мае код 200.6.6.
Выдача электроннага накіравання ва ўстанову адукацыі для асваення зместу адукацыйнай праграмы дашкольнай адукацыі, адукацыйнай праграмы спецыяльнай адукацыі на ўзроўні дашкольнай адукацыі, адукацыйнай праграмы спецыяльнай адукацыі на ўзроўні дашкольнай адукацыі для асоб з інтэлектуальнай недастатковасцю.
Працэдура мае код 200.6.7.
Заказ паслуг даступны фізічным асобам на адзіным партале электронных паслуг «Е-паслуга» з дапамогай аўтэнтыфікацыі (з выкарыстаннем асабістага электроннага лічбавага подпісу або ID-карты).
Або з выкарыстаннем лагіна і пароля ці вонкавых сэрвісаў аўтэнтыфікацыі (Google, Apple).