Для павышэння ўзроўню бяспекі насельніцтва, каардынацыі дзейнасці суб’ектаў прафілактыкі правапарушэнняў у вобласці забеспячэння пажарнай бяспекі, актывізацыі пажарна-прафілактычнай работы з 2 па 18 сакавіка 2026 года праводзіцца рэспубліканская прафілактычная акцыя «За бяспеку разам». Галоўная мэта акцыі: зніжэнне рызыкі гібелі людзей ад знешніх прычын.