Лета ў дзіцячым садзе пачалося цікавым мерапрыемствам, прысвечаным Міжнароднаму дню абароны дзяцей. Дзень абароны дзяцей не толькі вясёлае і радаснае свята, але таксама напамін усім дарослым аб тым, што нашы дзеці маюць патрэбу ў любові, пастаянным клопаце і абароне.
Радасна, звонка, цёпла прайшло свята ў нашым дзіцячым садзе, арганізаванае выхавальнікамі Норанберг А.У, Аляшкевіч А.А. разам з музычным кіраўніком Бернацкай Л.М. Выхаванцы гулялі ў цікавыя гульні, спявалі песні, спаборнічалі ў спрыце і лоўкасці і аставілі на асфальце свае малюнкі пад дэвізам «Няхай заўсёды будзе сонца!»