Хутка праляцелі зімовыя канікулы, вясёлыя навагоднія святы. На гэты раз дзеці сабраліся, каб яшчэ раз пагуляць каля ёлкі і ўспомніць святочныя песні, каб навагодняя прыгажуня запомніла іх вясёлымі, шчаслівымі, гарэзнымі. Не абышлося без сюрпрызаў: у дзіцячы сад завітаў клоун Клёпа. Ну і павесяліў дзетвару!
Звонкімі вясёлымі песнямі, цікавымі гульнямі, добрымі пажаданнямі праводзілі дзеці навагоднюю прыгажуню. І, напэўна, такое цеплае развітанне спадабалася елачцы. Яна падрасце і абавязкова прыйдзе ў дзіцячы сад на наступны Новы год.
