ЗАЦВЯРДЖАЮ

                                                                  Загадчык_________М.В.Бучацкая

                                                                  «19»сакавіка  2026 г.

ПЛАН  МЕРАПРЫЕМСТВАЎ

ДУА «ЛУКСКІ ДЗІЦЯЧЫ САД КАРЭЛІЦКАГА РАЁНА”

 НА ПЕРЫЯД ВЯСНОВЫХ КАНІКУЛ

Мэта канікул: арганізацыя прадуманага актыўнага адпачынку дзяцей; зніжэнне псіхалагічнай і разумовай нагрузкі на дзіцячы арганізм; развіццё творчай ініцыятывы педагога, садзейнічанне творчаму развіццю дзяцей дашкольнага ўзросту

Дата, дзень тыдняТэма дня
23.03.2026 панядзелак“Беларуская скарбонка” Мэта: развіццё пазнавальнай цікавасці да сваёй краіны;  садзейнічанне развіццю умення разважаць і рабіць вывады ў час назірання за  навакольным асяроддзем; выхоўванне цікавасці да нацыянальных і культурных традыцый беларускага народа  
24.03.2026 аўторак“Акно ў прыроду: вясна” Мэта: садзейнічанне развіццю пазнавальнай актыўнасці, дапытлівасці і цікавасці да навакольнага асяроддзя, умення вызначаць у працэсе назірання сезонныя змены; развіццё выяўленчых здольнасцяў, творчых ўяўленняў; стварэнне дружалюбнай атмасферы, пазітыўнага настрою ў выхаванцаў; выхоўванне жадання дапамагаць дарослым, імнення да самастойнай актыўнасці  
25.03.2026 серада“Правілы паводзін усім без выключэння” Мэта: фарміраванне уяўленняў аб правілах бяспечных паводзін; садзейнічанне развіццю мыслення і маўленчай дзейнасці; развіццё пазнавальнай актыўнасці, умення разважаць і рабіць вывады; выхоўванне жадання выконваць прасцейшыя працоўныя дзеянні па навядзенні парадку на ўчастку  
26.03.2026 чацвер“Даведваемся, пазнаём, эксперыменціруем” Мэта: фарміраванне пазнавальных матываў дзейнасці, уяўленняў пра стадыі росту і развіцця раслін; развіццё уяўленняў, фантазіі, вобразнага мыслення; развівіццё умення аналізаваць, устанаўліваць прычынна-выніковыя сувязі; развіццё навыкаў догляду за раслінамі ў кутку прыроды; выхаванне умення аказваць пасільную дапамогу дарослым у падтрыманні парадку на пляцоўцы  
27.03.2026 пятніца“Гульняландыя – вясёлая краіна” Мэта: фарміранне умення разважаць, аналізаваць, рабіць вывады; развіццё увагі, мыслення, хуткасці рэакцыі; развіццё эмацыянальна-пазітыўных адносін да дзейнасці; развіццё умення выконваць правілы гульні; выхаванне цікавасці да гульнявой дзейнасці  
30.03.2026 панядзелак“Вясёлкавыя фантазіі алоўкаў і фарбаў” Мэта: садзейнічанне развіццю пазнавальнай актыўнасці, дапытлівасці і цікавасці да навакольнага асяроддзя; развіццё творчых здольнасцяў, камунікатыўных навыкаў невербальных зносін; развіццё умення вызначаць прадметы і аб’екты па колерах і адценнях; развіццё цікавасці да выяўленчай і творчай дзейнасці, мастацкага эксперыментавання; выхоўванне дружалюбных адносін  
31.03.2026 аўторак“Вялікая ў мяне сям’я, але галоўны ў ёй, канешне, я” Мэта: развіццё уяўленняў пра членаў сям’і і іх працы; развіццё умення аналізаваць, рабіць вывады;  ствараць дружалюбную атмасферу, пазітыўны настрой у выхаванцаў; садзейнічанне развіццю пазнавальнай актыўнасці; выхоўванні любові да сваёй сям’і  
01.04.2026 серада “Ад усмешкі стане ўсім святлей” Мэта: фарміраванне пазнавальных інтарэсаў, умення аналізаваць, разважаць; развіццё творчых ўяўленняў; умення разумець эмацыянальны стан аднагодкаў; стварэнне дружалюбнай атмасферы, пазітыўнага настрою ў выхаванцаў; выхаванне жадання і гатоўнасці аказаць дапамогу малодшым выхаванцам пры выкананні дзеянняў па самаабслугоўванні