Напярэдадні Дня Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь выхаванцам у даступнай форме раскзалі, што Канстытуцыя — гэта найважнейшая кніга ў краіне, якая змяшчае правілы, па якіх жывуць грамадзяне і ўся наша дзяржава. Канстытуцыя патрэбна, каб абараняць правы грамадзян, забяспечваць парадак і справядлівасць. У ёй прапісана, што вышэйшая каштоўнасць — гэта чалавек.
Раніца пачалася з выканання Дзяржаўнага гімна.
Дзецям расказалі, што ўсе яны маюць права на жыццё, атрыманне адукацыі, медыцынскую дапамогу, адпачынак, свабоднае выказванне меркавання, права жыць у сям’і і развівацца.
Акрамя правоў ёсць і бавязкі: паважаць правы іншых, выконваць законы, берагчы прыроду, добра вучыцца і дапамагаць старэйшым.
Такія мерапрыемствы выхоўваюць любоў да Радзімы і дапамагаюць выгадаваць сапраўдных патрыётаў.