Нам жывецца лепш за ўсіх, усё таму, што з намі смех!

З ім нідзе не растаемся, дзе б мы ні былі — смяемся!

Апошні дзень канікулаў выдаўся незвычайным. 1 красавіка ў нашым дзіцячым садзе традыцыйна праводзіцца  Дзень гумару і смеху! З нецярпеннем чакаем гэты дзень, каб пажартаваць, павесяліцца ці проста ад душы пасмяяцца. А хто любіць больш за ўсё весяліцца? Вядома – дзеці! Сёння ў госці да дзяцей прыйшлі вясёлыя клоуны Кнопачка і Лёлік, каб павесяліць усіх, а яшчэ – Лісічка Хітрая, каб сапсаваць свята. Аднак Дзень гумару  і смеху атрымаўся на славу: выхаванцы спявалі жартоўныя песні, расказвалі вясёлыя вершы, танцавалі, загадвалі загадкі, удзельнічалі ў конкурсах і эстафетах: «Перадай шарык», «Кенгуру” ,“Выпушчу-не- выпушчу», «Смешныя тварыкі». Дзеці атрымалі мора станоўчых эмоцый і зарадзіліся выдатным настроем!