Вялікдзень з’яўляецца адной з галоўных хрысціянскіх падзей, якая ў Беларусі носіць статус дзяржаўнага свята. Яна суправаджаецца рознымі традыцыямі, многія з якіх актуальныя да гэтага часу. Аднак у век празмернасці інфармацыі, якая паступае штодня, не ўсе пра гэта памятаюць, а хтосьці і зусім можа не ведаць. Таму напярэдадні гэтай значнай у хрысціянстве ўрачыстасці мы расказваем дзецям пра асаблівасці святкавання Вялікадня, пра тыя традыцыі і народныя абрады, якія яшчэ захаваліся ў нашых дамах. Дзеці дзеляцца ўражаннямі, як рыхтуюцца і святкуюць Вялікдзень у іх сем’ях, выконваюць падзелкі да свята. Традыцыйна гэтымі днямі запрашаем настаяцеля Свята-Уваскрасенскага храма іерэя Анатоля Шэлеста ў дзіцячы сад для размовы з дзецьмі.
